На “Восеньскім салоне” свае работы прадставяць амаль паўтары сотні мастакоў

У чаканні карцінападу

Вернісаж запланаваны на пачатак кастрычніка, аднак майстры пэндзля ўжо рыхтуюцца да знакавай падзеі. “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” за два сезоны зарэкамендаваў сябе як прэстыжны творчы праект. Штогод у экспазіцыі ўдзельнічае больш за сотню мастакоў, выстаўляецца каля паўтысячы работ.

artbelarus.by

Сёлета арганізатары выставы атрымалі больш за 300 заяў. “Так” было сказана 141 маладому аўтару (у праекце прымаюць удзел мастакі ад 18 да 40 гадоў). З 6 кастрычніка па 5 лістапада ў Палацы мастацтва яны прадставяць на суд гледачоў работы, створаныя за апошнія тры гады ў розных тэхніках выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія, інсталяцыя. Дарэчы, творы можна будзе не толькі назіраць, але пры жаданні і набыць.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter