У чаканні перамен

Смаленскі калгасны рынак у Віцебску рыхтуецца да капітальнай рэканструкцыі. Абнаўленне ацэньваецца ў тры з паловай мільярды беларускіх рублёў. Пераважна выкарыстоўваюцца ўласныя сродкі гандлёвага прадпрыемства і часткова крэдытныя рэсурсы

Смаленскі калгасны рынак у Віцебску рыхтуецца да капітальнай рэканструкцыі. Абнаўленне ацэньваецца ў тры з паловай мільярды беларускіх рублёў. Пераважна выкарыстоўваюцца ўласныя сродкі гандлёвага прадпрыемства і часткова крэдытныя рэсурсы. 

Летась былі абноўлены дах і другі паверх крытага рынку. А сёлета з усталяваннем цяпла будзе працягвацца перааснашчэнне гандлёвых радоў у так званай прамысловай зоне. Звычныя да цяперашняга часу гандлёвыя навесы заменяць ралетныя групы з адпаведным абсталяваннем і інтэр’ерам. Дарэчы, асноўны аб’ём работ па рэканструкцыі даверана выканаць Глыбоцкай ПМК аблспажыўсаюза пад кіраўніцтвам Віктара Жука. Калі ўлічыць, што спецыялісты ПМК удзельнічаюць у рэканструкцыі шэрага гандлёвых прадпрыемстваў у Оршы да рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі-2008”, то работы і сапраўды непачаты край. І ўсё ж лепш трохі пазней абнавіць Смаленскі рынак, ды з адпаведнай якасцю, каб і самім было прыемна паглядзець, і гасцям не сорамна паказаць. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter