У чаканні белых каробачак

«Лідсельмаш» паставіць культыватары бавоўны у Туркменістан

«Лідсельмаш» паставіць 400 баваўняных культыватараў у Туркменістан.

Іх выпуск прадпрыемства асвоіла ў 2012 годзе. А пасля выпрабаванняў прыступілі да вырабу буйной партыі новага віду прадукцыі для пастаўкі ў Туркменістан. Адгрузка 400 машын запланавана на першы і другі кварталы.

Сярод новых відаў прадукцыі, асвоеных прадпрыемствам, таксама паветрана-пузырковая плёнка. Лінію па яе вытворчасці ўсталявалі ў мiнулым годзе. Гэтую прадукцыю і выкарыстоўваюць для ўласных патрэб, а таксама рэалізуюць іншым айчынным вытворцам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter