Фантастика и не только: узнали, чем издательства радуют детей

У Бярэзiне купаюцца маманты

Калi не ведаеце, што цiкавага прачытаць сваiм выхаванцам, зазiрнiце ў кнiгарню i пазнаёмцеся з прадукцыяй айчынных выдавецтваў. Звярнiце ўвагу на серыю «Бiблiятэка прыгод i фантастыкi» — гэтыя кнiгi не толькi паклiчуць вашых малых у залiхвацкi, мройлiвы свет, але i навучаць не апускаць рукi перад цяжкасцямi.

Чарнаморская рамантыка

«Бiблiятэка прыгод i фантастыкi» — серыя, заснаваная выдавецтвам «Мастацкая лiтаратура» ў 1982 годзе. Нядаўна ў ёй выйшла кнiга Ядвiгi Бяганскай «Як мы з Паўлiкам былi рабiнзонамi». Аўтар за сваё жыццё напiсала многа твораў для дзяцей, працавала настаўнiцай, рэдактарам на Беларускiм радыё. У зборнiку вясёлыя прыгоднiцкiя гiсторыi, напоўненыя цеплынёй i яскравымi фарбамi. Адкрывае кнiгу аповесць «Сустрэча з морам», якая расказвае пра клопаты дзяцей Чарнаморскага ўзбярэжжа.

Хлопчыкаў — галоўных герояў — у нейкiм сэнсе можна параўнаць з палескiмi рабiнзонамi Янкi Маўра. Аднак героi Маўра страчваюць лодку, аказваюцца на востраве сярод балот, вядуць барацьбу за выжыванне. У «Сустрэчы з морам» прыгоды падлеткаў больш прадказальныя, але ад гэтага не менш цiкавыя. Дастаткова прыгадаць, як Мiколка i Паўлiк пайшлi да мора капаць пячору, каб зрабiць схованку, сапраўдную зямлянку.

Аўтар выкарыстоўвае шыкоўныя метафарычныя апiсаннi мора — як «белагрывыя хвалi з разгону кiдаюцца на бераг, разбiваюцца аб камень, залiваюць яго сваiмi салёнымi пырскамi, аглушаюць тысячагалосым гоманам i шумам». А Паўлiк тым часам уяўляе, як стаiць не на каменi, а на высокiм капiтанскiм мосцiку карабля, брава кiруе экiпажам. Чым не рамантыка?!

Хто такiя Эрпiды?

­Фантастыка i рэча­iснасць спалучаюцца ў збор­нiку «Эpпiды нa плaнeцe 3ямля» Паўла Мiсько. У acнoвe cюжэтa аднайменнай апо­весцi — незвычайная гicтopыя, штo aдбылacя з трэцякласнiкам Baнeм Гapдзe­eвым. Ён знаё­мiцца з Эpпiдaм, якi пpыбыў нa 3ямлю для вывyчэння жыцця нa нашай плaнeцe.

Каля пералеску ад гравiйкi адбягае ўправа лясная дарога i вядзе ў Партызанскi лес. Па ёй i выправiўся наш малы герой, ды толькi цi мог ён прадбачыць, што яго там чакала. «Уздоўж каменя з’явiлася цёмная зубчатая трэшчына, зазмяiлася, аббегла камень наўкруг i пачала шырыцца. Палавiнкi каменя пакалыхвалiся, нiбы яечная шкарлупiнка, з якой хацела выбрацца кураня»...
Не кураня гэта зусiм, а той самы Эрпiд — серабрыстая iстота на тоненькiх пласцiнчатых ножках, падобная на маленькага чалавечка!
Хлопчык дапамагае iншапланетнаму госцю, праяўляе свае лепшыя якасцi. Яно i не дзiўна: Ваня выхоўваецца ў сумленнай сям’i нястомных працаўнiкоў, дзед — былы партызан‑разведчык. Праз постаць галоўнага героя мы пераконваемся: робаты нiколi не заменяць чалавека па той простай прычыне, што яны на гэта няздольныя.

Паветраныя лайнеры i кiлiм‑самалёт

Кнiга «Падарожжа па краiне беларусаў», выпушчаная ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура», замiлавана i шчыра расказвае пра нашу краiну, яе прыроду, людзей, уваскрашае гiсторыю. Аўтар Вiталь Вольскi, якi напiсаў вядомыя п’есы «Несцерка», «Цудоўная дудка», пакiнуў нам у спадчыну i сваё «Падарожжа…». Экскурсаводам у гэтай вандроўцы выступае сам аўтар. На паветраным лайнеры, кiлiм‑самалёце, адпраўляемся ў падарожжа, а гаручага хопiць да самай далёкай мiнуўшчыны, бо запраўляецца наша машына фантазiяй. 
Немагчыма паверыць: у рацэ Бярэзiне купаюцца маманты, з высокага трыснягу каля затокi выходзiць насарог, якi жыве з мамантам у добрым суседстве. Сярод дрэў зелянеюць невысокiя ўзгоркi — гэта норы, пакрытыя зверху жэрдкамi, палкамi, яловымi галiнамi, мохам i зямлёй. Вы будзеце здзiўлены, але гэта паселiшчы першабытных людзей.
Аўтар прапануе не спыняцца i праляцець скрозь тысячагоддзi, апынуцца зноў на гэтым месцы. У вынiку бачым зусiм iншую гiсторыю. Няма ледавiка, збудаваны ўмацаваныя паселiшчы людзей. Расказваецца пра плямёны крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў — непасрэдных продкаў беларусаў. Пра старажытны Мiнск, калi ён быў зусiм невялiкiм горадам. Пазнавальныя ў кнiзе краязнаўчыя нарысы: усюды, дзе толькi не спыняецца кiлiм‑самалёт, бачым, якi цудоўны наш свет i якая прыгожая краiна!

basikirskaya@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter