У Будслаў. Да Мацi Божай па лiтасць

Будслаўская iкона Мацi Божай — адна з самых шануемых каталiцкiх святыняў, яна славiцца шматлiкiмi цудамi, якiя пры ёй адбываюцца. Таму 2 лiпеня, у дзень шанавання iконы, да касцёла Унебаўзяцця Мацi Божай, што ў вёсцы Будслаў на Мядзельшчыне, цягнецца шматлiкi гурт паломнiкаў з Беларусi i з-за яе межаў.
Як сцвярджаюць летапiсныя крынiцы, цудоўнае з’яўленне Мацi Божай айцам-бернардынцам адбылося яшчэ ў 1588 годзе. Першым яе ўладальнiкам быў ваявода Ян Пац, якi перайшоў з кальвiнiзму ў каталiцтва. Гэту iкону ён атрымаў падчас свайго паломнiцтва ў Рым у 1598 годзе з рук Папы Рымскага Клiмента VIII. Падчас вайны Рэчы Паспалiтай з Расiйскай iмперыяй у 1654—1667 гадах iкона часова была вывезена ў Беласток. К канцу XIX стагоддзя вядомасць iконы пайшла на спад, але з пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя яе шанаванне пачало адраджацца.
У найноўшай гiсторыi Беларусi ўпершыню паломнiцтва да Мацi Божай Будслаўскай было афiцыйна дазволена ў 1992 годзе. У 1991—1992 гадах iкона была адрэстаўраваная, а 2 лiпеня 1998-га — каранаваная.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter