У Брэсце стартуе байк-фестываль

«Brest Bike Festival International» збірае тысячы матацыклістаў

Мерапрыемства, якое вядома далёка за межамі краіны, пройдзе ў абласным цэнтры ўжо ў 15-ы раз.

— Штогод «Brest Bike Festival International» збірае больш за 3000 матацыклістаў больш чым з 20 краін СНД і Еўропы, — адзначылі ў Брэсцкім аблвыканкаме. — Сёлета ўдзельнікаў чакаецца не менш чым заўсёды, а калона матацыклістаў, паводле традыцыі, цэлую гадзіну будзе рухацца па горадзе.

У праграме фестывалю таксама прыпынак мотакалоны, паказальныя выступленні па трукавай яздзе і конкурсы. У нядзелю вынікі мерапрыемства падвядуць у аздараўленчым лагеры «Арляня».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter