У Астраўцы прайшоў дзень падпісчыка газеты “Советская Белоруссия”

Каля Астравецкага вузла паштовай сувязі 19 чэрвеня прайшоў дзень падпісчыка газеты “Советская Белоруссия”.
Каля Астравецкага вузла паштовай сувязі 19 чэрвеня прайшоў дзень падпісчыка газеты “Советская Белоруссия”.



Вядучымі і арганізатарамі творчай часткі мерапрыемства сталі бібліятэкары ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”. Госцем у той дзень быў кіраўнік карэспандэнцкага пункта газеты “Советская Белоруссия” па Гродзенскай вобласці Уладзімір Уладзіміравіч Козыраў. Ён падзякаваў усіх за ўвагу да галоўнага перыядычнага выдання рэспублікі, прапанаваў падпісацца на газету, а таксама прыняць удзел у латарэі. Са словамі прывітання выступіла і кіраўнік Астравецкага раённага вузла паштовай сувязі Ігнатовіч Тарэса Станіславаўна, яна падзякавала супрацоўнікаў раённага аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі за творчы падыход у арганізацыі канцэрта, запрасіла ўсіх патэнцыяльных падпісчыкаў падпісацца на рэспубліканскія перыядычныя выданні і пажадала усім добра правесці час.

А далей адбылося сапраўднае дэфіле мадэляў, але не ў звычайных касцюмах, а ў газетных уборах! Тут былі прадстаўлены і адкрытыя сукенкі, і адзенне на “выхад”, і убор для тэматычных мерапрыемстваў. Мадэлі прадэманстравалі газетныя аксесуары: шляпкі, парасоны, сумачкі. Гледачы, якіх збіралася ўсё больш, горача прымалі выхад удзельнікаў паказу. А далей усіх чакала канцэртная праграма з удзелам галасістай і задорнай Капіталіны Пятроўскай і Аляксандра Якіменкі, бібліятэкара Дайлідскай сельскай бібліятэкі Дзмітрыя Максімава, які сам складае байкі і піша вершы, а таксама народнага ансамбля народнай песні “Світанак”. Нават прахожыя спыняліся, падыходзілі і дзівіліся, што каля пошты так незвычайна весела і цікава. Агульнымі намаганнямі з удзелам нераўнадушных да друкаванага слова людзей  прайшло яшчэ адно мерапрыемства, прысвечанае  перыядычным носьбітам інфармацыі.

Ганна Керэль,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter