У асобных кватэрах

У краіне з'явіцца незвычайны дзіцячы гарадок сямейнага тыпу

Гэта будзе першы ў Беларусі дзіцячы гарадок сямейнага тыпу, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць жыць у асобных кватэрах.

Пілотны праект рэалізуецца з кастрычніка 2013 года ў Мазырскім дзіцячым доме, у якім пражывае больш за 60 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў. 17 з іх — паліятыўныя інваліды. Пасля завяршэння рэканструкцыі і мадэрнізацыі дзіцячага дома, на якія было накіравана 3 мільярды пазабюджэтных рублёў, тут будзе ўведзена ў строй пяць асобных кватэр. Рэалізацыя гэтага пілотнага праекта, адзінага ў Беларусі, дазволіць выхаванцам вучыцца жыць самастойна, распараджацца грашыма і быць адказнымі за сваё жыццё. У цяперашні час у строй уведзены ўжо тры кватэры, у якіх сумесна з выхавацелямі пражываюць хлопцы. Асноўную частку сродкаў — 50 тысяч еўра — на рэканструкцыю і закупку мэблі вылучыла дабрачынная арганізацыя «Betulla» з Італіі, а таксама прадпрыемства «Мазырсельбудпраект» і Мазырскае УКБ.

 На здымку: у дзіцячым доме кватэрнага тыпу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter