У апошні шлях

Як правіла, пахаванне адбывалася на другі ці трэці дзень пасля смерці чалавека.

Як правіла, пахаванне адбывалася на другі ці трэці дзень пасля смерці чалавека.

  • У дзень пахавання раніцай памерлага адпявалі або ў царкве, або у хаце, запрашаючы для гэтага святара. Магілу капалі толькі ў дзень пахавання, таксама раніцай. Колькасць мужчын, якія павінны былі капаць магілу, павінна быць няцотнай, а іх узрост — старэйшы за сорак гадоў. Блізкія сваякі капаць магілу не павінны.
  • Вынас нябожчыка з хаты пачыналі заўсёды ў цотную гадзіну: 12.00, 14.00 ці 16.00 з той умовай, каб на могілках апынуцца ў няцотную гадзіну: 13.00, 15.00, 17.00, каб вярнуцца да парога  роднай хаты зноў у цотную гадзіну: 14.00, 16.00, 18.00 (калі пахаванне адбываецца ўлетку, калі вялікі светлавы дзень).
    Самая галоўная ўмова, якая тычыцца як непасрэдна пахавання, так і тых дзён, калі наведваюцца на могілкі  ў памінальныя дні — дахаты трэба  вярнуцца да заходу сонца.
  • Як толькі мужчыны падымалі труну на рукі, у тую ж хвіліну нехта павінен быў перавярнуць лаўкі, на якіх яна стаяла. Лаўкі будуць стаяць перавернутымі датуль, пакуль не спатрэбіцца вымесці падлогу ўслед за памерлым.
  • Як толькі з хаты вынесуць труну, нехта з прысутных рассыпаў па падлозе жменю збожжа жыта і ціха вымаўляў словы абярэгу як для сябе, так і для ўсіх членаў сям’і памерлага: “Не мы і не следам, не ў пасцелі і не за абедам, не праз месяц і не праз  год, а калі Бог пакліча. Амін”.
    Самыя блізкія сваякі (першым чынам першай і другой ступені сваяцтва) не мелі права несці кветкі, вянкі, вечка труны. Усе гэтыя атрыбуты павінны знаходзіцца ў пачатку пахавальнай працэсіі. Затым неслі труну, за якой ішлі сям’я памерлага і самыя блізкія сваякі.
  • Зварот да сучаснікаў: не кідайце пад ногі пахавальнай працэсіі жывыя кветкі,  ва ўсе часы ва ўсіх культурах свету яны былі  знакам  жыцця. Растоптваючы жывыя кветкі, вы скарачаеце жыццёвае стагоддзе сваім дзецям (у першую чаргу дочкам).
  • Пасля таго як пахавальная працэсія апынецца за бліжэйшым скрыжаваннем, у хаце трэба абавязкова замесці і вымыць падлогу.
  • Адна немалаважная ўмова: “смецце” і ваду пасля ўборкі хаты трэба вынесці на скрыжаванне дарог, але толькі тады, калі пахавальная працэсія вернецца дахаты.
    Калі нябожчыка нясуць на могілкі ці рухаецца пахавальная працэсія, ні ў якім разе не пераходзьце дарогу, інакш у літаральным сэнсе “перахопіце” на сябе шматлікія праблемы як са здароўем, так і ў справах, сямейных адносінах. Па той жа прычыне не варта глядзець праз акно на пахавальную працэсію, якая рухаецца міма вашай хаты.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter