В Одельске Гродненской области отметили областной праздник мукомолов и "Хлебны фэст"

У Адэльску на Гродзеншчыне адсвяткавалі абласное свята млынароў і "Хлебны фэст"

У суботу ў Адэльску Гродзенскага раёна прайшло абласное свята млынароў, якое работнікі культуры адрадзілі ў 2013 годзе, і ІХ раённы фестываль фальклору "Вяртанне да вытокаў". Акрамя таго, упершыню арганізавалі свята хлеба "Хлебны фэст", паведаміла вядучы метадыст па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіццю турызму Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч. Госці змаглі ўбачыце ўсё, што звязана з традыцыямі і тэхналогіямі вырабу хлеба: ад апрацоўкі і памолу збожжа да выпечкі духмяных караваяў і сапраўднага хлеба, даведаліся аб гісторыі адэльскіх вятракоў.

Аграгарадок Адэльск – былое мястэчка на Гродзеншчыне, жыхары якога спрадвеку займаліся млынарствам. А яшчэ тут захоўваецца ўнікальная тэхналогія ткацтва падвойных, двухасноўных дываноў, тэхналогія вырабу адметных вялікодных вербачак. Жыхыры пякуць хлеб па адмысловым рацэпце. Традыцыйная кухня аграгарадка (бігас, бабка і іншыя стравы) занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, як і творчасць майстра па вырабу драўляных музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча. Дарэчы, падчас свята ў музеі майстра адбылася прэзентацыя новай кнігі "Эх, скручу я дудку! Такое зайграю…”. Народныя інструменты Мар'яна Скрамблевіча" і зборніка "Музычныя інструменты Мар'яна Скрамблевіча". 

Традыцыйна ў лістападзе ў мястэчку заўсёды святкавалі Дзень Святога Марціна – заступніка млынароў. У гэты дзень мясцовыя жыхары ладзілі кірмаш, адпачывалі і весяліліся. А яшчэ ў гэты дзень збіралі падаткі, а, як вядома, тыповым «плацёжным сродкам» вяскоўцаў заўсёды былі гусі. Менавіта таму традыцыйна спажывалі спецыяльна прыгатаваную запечаную гусяціну «птушку Марціна», дзяліўшы яе на каменным млынавым крузе паміж усімі прысутнымі. Страву падавалі з віном, капустай і печанай бульбай.

– У аснове харчавання большасці тутэйшых сем’яў  – самабытныя і ўнікальныя стравы, – распавяла Наталля Іосіфаўна. – Прыгатаванне кожнай складаецца з пэўных этапаў, заснаваных на старажытных тэхналогіях. Стравы дзеляцца на паўсядзённыя (бабка, жытні хлеб), святочныя (капытцы, бігас, цымас, клінковы сыр) і абрадавыя (ламанцы). Падчас свята на пляцоўцы перад Адэльскім цэнтрам культуры і народнай творчасці ўсталявалі вялікі стол даўжынёй 10 метраў с сімвалічнай назвай  "Стол адзінства і сяброўства". На ім прэзентавалі стравы рэгіянальнай беларускай кухні.

Упершыню на свяце пачалі рэалізовываць сацыяльна-культурны праект "Выцінанка-Вокны" з прэзентацыяй работ Таццяны Нікіцік "Фіранкі ў этнастылі" і "Хлебсоль". У гэтым годзе не абыйшлося без любімых традыцый свята млынароў: шэсця і вясёлага возу "З хлебам у госці", дэфіле каравайніц, прэзентацыі "Ручніка Гродзенскай вобласці" і маляўнічага тэатралізаваныага пралогу "Будзе хлеб – будуць і песні". А яшчэ гасцей за "Сталом адзінства і сяброўства" чакалі смачныя пачастункі і дэгустацыі не толькі адэльскіх традыцыйных страў, але і самага вялікага святочнага пірага. Для гасцей арганізавалі . Для гастей падрыхтавалі вялікую рамесную выставу-базар з сувенірамі і майстар-класамі ад лепшых майстроў-рамеснікаў Гродзенскага раёна. Працавалі розныя лакацыі: экспазіцыйна-тэматычныя падворкі і фотазоны "Мы сяброў стрэнем хлебам ласкава", этнапляцоўка, дзе прадэманстравалі элементы святочных абрадаў, звязаных з хлебам, інтэрактыўная пляцоўка "Вясковы турнір па сілавому экстрыму "Самы дужы адэльчанін", музей пад адкрытым небам, двор млынара. Таксама арганізавалі "Танцы ў стылі этна".


Фото: Наталля Рамановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter