У аўтаномным рэжыме

У Брэсце пасля рэканструкцыі адкрылі корпус паліклінікі № 1

У Брэсце пасля рэканструкцыі адкрылі корпус паліклінікі № 1.

Установа знаходзіцца на першым паверсе жылога дома, і да рамонту ўсе яе камунікацыі былі звязаны з жылфондам. Цяпер, каб не перашкаджаць жыхарам, тут наладзілі аўтаномныя ацяпленне, водаправод і электрычнасць, што дапаможа не толькі самастойна рэгуляваць камунікацыі, але таксама пачынаць і заканчваць ацяпляльны сезон па патрэбе, а не як таго патрабуюць кватэрныя стандарты. У адноўленых памяшканнях ужо размясціліся лабараторыя, хірургічны і частка дыягнастычных кабінетаў.

Да 9 мая плануецца завяршыць рамонт часткі паліклінікі па вуліцы Міцкевіча, а затым наступіць чарга корпуса на Кірава.

Дарэчы, зараз паліклініка № 1 абслугоўвае 25 тысяч жыхароў Брэста. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter