Назван величайший актер XXI века

Тытан экрана

Рэйтынг склалі кінакрытыкі газеты The New York Times. Па іх меркаванні, найвялікшым з акцёраў з’яўляецца 65-гадовы амерыканец Дэнзел Вашынгтон:

blogspot.com
— Тытан экрана і ў той жа час тонкі і чулы майстар з сур’ёзнай сцэнічнай падрыхтоўкай старой школы і яркай харызмай кіназоркі. Яму пад сілу Шэкспір і Аўгуст Уілсан, ролі зладзеяў і гераічных людзей. А яшчэ ён бліскуча іграе звычайных хлопцаў.

Другая ў спісе — 67-гадовая францужанка Ізабель Юпер. З моманту свайго акцёрскага дэбюту ў тэлефільме «Прусакі» ў 1971 годзе Ізабель знялася ў больш як 110 фільмах і тэлевізійных пастаноўках.

На трэцяе месца кінакрытыкі паставілі 63-гадовага брытана-ірландскага акцёра Дэніела Дэй-Льюіса, які тройчы атрымліваў «Оскара» за лепшую мужчынскую ролю. Чацвёрты радок — у канадскага акцёра Кіану Рыўза, найбольш вядомага ролямі ў кінасерыях «Матрыца», «Біл і Тэд», «Джон Уік», а таксама ў фільмах «На грэбні хвалі», «Дракула», «Хуткасць», «Адвакат д’ябла» і іншых. Пяцёрку лідараў замыкае 53-гадовая аўстралійска-амерыканская актрыса Ніколь Кідман, працаздольнасці якой можна толькі пазайздросціць. Толькі летась яна знялася ў фільмах «Сцёртая асоба», «Час адплаты», «Шчыгол», «Скандал».

У спісе таксама аказаліся карэйскія акцёры Сон Кан Хо і Кім Мін Хі, кітаянка Чжаа Таа, італьянец Тоні Сервіла, францужанка Катрын Дэнёў і іншыя.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter