Тысячу гадоў — у печ?

Пяць 200-гадовых дубоў у Шчучынскім раёне пайшлі на дровы

Пяць 200-гадовых дубоў у Шчучынскім раёне пайшлі на дровы.

— Усе дрэвы незаконна ссеклі ў пойме Нёмана паблізу вёскі Берагаўцы, — гаворыць начальнік Мастоўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Жыгімонт Кежун. — Дубовыя пні дыяметрам ад 72 да 125 сантыметраў выяўлены ў час чарговага рэйду з прадстаўнікамі Мінпрыроды.

Як аказалася, на гэтым участку была дазволена высечка сухастойных елак, соснаў, аднак 200-гадовыя дрэвы секчы ніхто не дазваляў. Наўрад ці дубы высеклі для продажу — па пнях відаць, што іх рэзалі на дровы. Узбуджана крымінальная справа, шкода прыродзе ацэньваецца ў 17,4 мільёна рублёў.

Зараз інспекцыя перадала ўсе дакументы ў Шчучынскі раённы аддзел Следчага камітэта. Вінаватыя пакуль не знойдзены.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter