Тыдзень, як тваё імя?

Уважлівае знаёмства са структурай славянскага і найперш беларускага традыцыйнага календара паказвае, што ў ім адрэзак часу — тыдзень атрымаў даволі значнае пашырэнне і з’яўляецца, бадай, адным з самых важных кампанентаў. Аднак пры гэтым назва тыдня часцей за ўсё звязана з тым днём, ад якога пачынаўся новы адлік (прамежак) часу. Паспрабуем сістэматызаваць асабліва значныя тыдні на працягу святочна-каляндарнага года.

Уважлівае знаёмства са структурай славянскага і найперш беларускага традыцыйнага календара паказвае, што ў ім адрэзак часу — тыдзень атрымаў даволі значнае пашырэнне і з’яўляецца, бадай, адным з самых важных кампанентаў. Аднак пры гэтым назва тыдня часцей за ўсё звязана з тым днём, ад якога пачынаўся новы адлік (прамежак) часу. Паспрабуем сістэматызаваць асабліва значныя тыдні на працягу святочна-каляндарнага года.

  • Святкаванне Калядаў доў-жылася два тыдні — з 7 па 19 студзеня. Першы з іх быў прысвечаны перанараджэнню Сонца, таму ў ім дамінавалі матывы памінання і адначасова вітання новага свяціла. Другі тыдзень цалкам быў аддадзены моладзі — новаму этапу жыцця ў вечным колазвароце часу. Хлопцы і дзяўчаты праводзілі абрад “засявання” і ладзілі гульні-ініцыяцыі “Жаніцьба Цярэшкі”.
  • Дзесяцітыднёвы перыяд рыхтаваў да святкавання Вялікадня, прычым амаль што кожны тыдзень гэтага перыяду набыў уласнае імя: Усеядны, “Рабая нядзеля”, Масленіца, Хрышчаты, Пахвальны, Вербны, Страсны. Асаблівай дамінантай гэтага перыяду быў масленічны тыдзень, падчас якога найбольш абвострана адбывалася актуалізацыя ланцужка пераемнасці традыцыі: пахавалі зіму (“бабу” і “дзеда”), ушанавалі заручаных, пакаралі пераросткаў, здзейснілі міжродавыя гасцяванні.
  • Святочным стаў і дзесяцітыднёвы перыяд пасля Вялікадня: першы тыдзень пасля “святой нядзелі” атрымаў назву Велікодны, Сплашны або Святы, потым ідзе Фамін або Праводны тыдзень, сёмы тыдзень гэтага перыяду адзначаны як Траецкі, ён увабраў у сябе і святкаванне Сёмухі, якая таксама доўжыцца тыдзень. Назва восьмага тыдня: Русальны, Граны, Клячальны адпавядае старажытнай традыцыі славян усхваляць уладароў вады — Русалак.
  • Праваслаўная царква адлічвае пасты або іх пачатак таксама тыднямі: Вялікі пост перад святкаваннем Вялікадня доўжыцца сем тыдняў. Пятроўскі пост пачынаецца на другім тыдні пасля Тройцы.

Акрамя тых, якія былі прысвечаны сустрэчы Вялікадня, вясной вызначалі яшчэ некалі святочных тыдняў:

  • Благавесны тыдзень — тыдзень, на які выпадала святкаванне Благавешчання — 7 красавіка. У гэты тыдзень “хавалі з вачэй кросны і “благавеснавалі” (святкавалі)”.
  • Добра вядомы быў Мікольскі тыдзень — тыдзень перад веснавым Міколам (22 мая). Лічылася, што пасеяныя на гэтым тыдні агуркі дадуць добры ўраджай і на іх ніколі не будзе пустацвету.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter