«Ты не згаснеш, ясная зараначка...»

У Ялце адзначаюць 120-годдзе з дня нараджэння Багдановіча

У гонар 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ўрачыстыя мерапрыемствы праходзяць у Ялце

9 снежня споўніцца 120 га­-доў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У гонар юбілею паэта ў Ялце, дзе ён пахаваны, праходзяць урачыстыя мерапрыемствы з удзелам творчай інтэлігенцыі Беларусі.

2 снежня ў Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеі адкрылася мастацка-дакументальная выстаўка «Геній зямлі беларускай» з фондаў Літаратурнага музея М. Багдановіча. У гэты ж дзень у мастацкай школе Ялты былі прадстаўлены работы пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага юбілею паэта. Госці з Беларусі наведалі вуліцу, якая носіць імя Максіма Багдановіча, і месцы, звязаныя з яго жыццём і творчасцю, сустрэліся са студэнтамі Інстытута філалогіі, гісторыі і культуры Крыма, прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Сёння адбудзецца ўскладанне кветак на магілу паэта на Старых гарадскіх могілках Ялты, а таксама ўрачысты вечар і святочны канцэрт, прысвечаныя яго юбілею.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter