Тут нараджаюцца кветкі

Агарод, кветкі і насенне — традыцыйны занятак жыхароў Давыд-Гарадка. Урадлівая глеба і высокая культура земляробства, якая ўласціва гарынскім палешукам, а яшчэ і прадпрымальная рыса ў іх характарах зрабілі гэтае месца цэнтрам кветкаводаў.


Кожная давыд-гарадоцкая сям’я ад вясны і да восені займаецца вырошчваннем кветак самых розных гатункаў. Плён гэтага працаёмкага “рамяства” — багаты ўраджай насення, якое трэба рэалізоўваць. Дзесяцігоддзямі гарадчукі напярэдадні веснавой сяўбы вывозілі свой насенны тавар у іншыя гарады і мястэчкі. У Давыд-Гарадку гэтую выязную кампанію называюць на мясцовы манер: “Ехаць на вэсну”. Яшчэ ў савецкія часы яны калясілі па ўсіх рэспубліках, дабіраліся нават і на поўнач Расіі, і на Далёкі Усход, і ў Сярэднюю Азію.


І сёння гэты занятак застаецца адной з крыніц заробку многіх гарадчукоў, хаця рынак рэалізацыі ў шмат разоў скараціўся. Але заўсёды, і ў першую чаргу гарынскія раслінаводы, імкнуліся прадаць свой тавар у родным горадзе. Круглы год двойчы на тыдзень і ў любое надвор’е на базарнай тэрыторыі Давыд-Гарадка збіраюцца кветкаводы, раскладваюць мяшэчкі, устаўляюць у насенне этыкеткі з малюнкамі раслін і чакаюць пакупнікоў. У мароз і завею, восеньскай халадэчай і летняй спёкай насенны кірмаш не пустуе. У горад прыязджаюць пакупнікі з розных куткоў краіны і нават з Расіі і Украіны. Такога эксклюзіўнага кірмашу на постсавецкай прасторы больш няма.

Максім Вечар

infong@sb.by

Столінскі раён


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости