«Сельская газета» і Саюз пісьменнікаў Беларусі падвялі вынікі літаратурнага конкурсу «Радок пра родны куток»

«Тут хлеб смачней і дзень яснейшы»

КОНКУРС на лепшы паэтычны твор, прысвечаны малой радзіме, абвясціла ў лютым «Сельская газета» разам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Заяўкі на яго можна было дасылаць у рэдакцыю да 26 красавіка. Як і абяцалі, зараз падводзім вынікі. Аўтараў лепшых, на нашу думку, твораў мы запрасілі прыняць удзел у прэзентацыі, якая адбудзецца на стэндзе аб’яднанай рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” падчас XХII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”.


ПРЫНЯЛІ ўдзел у творчым спаборніцтве 90 чалавек, лік прадстаўленых твораў увогул ідзе на сотні. Прызнацца, такой актыўнасцю нашых чытачоў мы вельмі задаволены. Амаль што ў кожным лісце сустракалі словы падзякі за тое, што абвясцілі такі конкурс. Радасна, што ідэя яго, сугучная з Годам малой радзімы, якім з’яўляецца 2017-ы, была ўспрынята на ўра. “Радок пра родны куток” паказаў, што людзей, неабыякавых да лёсу і гісторыі вёсачак і гарадоў, шмат.

Прызнацца, с пераможцамі вызначыцца было складана. Мы вылучылі сярод мноства, на нашу думку, лепшых. У іх ліку Галіна Сутула з Глыбокага, Міхаіл Кулеш з Брэста і Наталля Цвірко з вёскі Скрыбаўцы Шчучынскага раёна.

Галіна Сутула, наша калега з мясцовай раёнкі, даўно жыве ў Глыбокім, а яе верш прысвечаны вёсачцы, дзе нарадзілася, — Мацясам. Там і зараз жыве бацька Галіны, часта наведваецца яна на малую радзіму з дзецьмі і ўнукамі.
Галіна СУТУЛА

Прысвячэнне Мацясам

У ціхім завулку драўляная хата,
Вартуе спакой яе згорблены кот.
Акенцы міргаюць падслепавата,
Ля печы, бы кот, прыдрамнуў калаўрот.
Падобная чоўну, калыска ля ложка,
І маці руплівая, быццам пчала…
О, памяць маленства, удзячная ноша.
Сюды ты не раз нас вяртала, вяла.
Тут сеялі зерне прызнання, а жалі
Пяшчоту, любоў да матулі-зямлі.
І клікалі ўдалеч прывабныя далі
Туды, дзе чароўныя казкі жылі.
Даніну ўдзячнасці выкажу полю,
Пахучаму хлебу, любімым бацькам.
І ім прысягаю: “Дзяцінства прыволле
Нікому ніколі я не аддам!”
Міхаіл Кулеш нарадзіўся ў вёсцы Палкоцічы Іванаўскага раёна. Многа гадоў працаваў у педагогіцы, цяпер на пенсіі, жыве ў Брэсце. Верш, які даслаў нам на конкурс, узнік пасля сустрэчы з сябрамі, якія праз гады, дасягнуўшы поспехаў у кар’еры, засталіся тымі ж вясковымі хлопцамі, якімі былі 40 гадоў таму. “Я зразумеў, што наш родны кут застаецца ў нас, якіх бы вышынь мы не дасягнулі”, — упэўнены аўтар.
Михаил КУЛЕШ

Край родной мой

Край родной мой, прекрасный и древний,
Мне и горе с тобой — не беда…
Я когда-то ушел из деревни,
И казалось, ушел навсегда.
Жил в райцентре, учился в столице.
Всюду сервис, комфорт и уют.
Магазины, театры, больницы,
И что надо — здесь все продают.
Но ночами по-прежнему снится,
Как синеют в траве васильки,
Колосится под солнцем пшеница
И пасутся стада у реки.
И хоть к прежнему нету возврата,
Все живу, эту память храня…
Я ушел из деревни когда-то,
Но она не ушла из меня.
Наталля Цвірко з вёскі Скрыбаўцы Шчучынскага раёна працуе настаўніцай у сельскай школе. Жыццё так распарадзілася, што вучылася яна ў Гродне, працавала потым там і ў Мінску, але вярнулася на радзіму. “Свае родныя мясціны вельмі люблю, і дзе б ні жыла, мяне заўсёды цягнула туды, адкуль я выйшла, дзе прайшло маё маленства”, — напісала нам аўтар.
Наталля ЦВІРКО

Сцяжынкамі малой радзімы

Няхай спяшае час імклівы,
Ты сумам сэрца не трывож.
Сцяжынкамі малой радзімы
Прайдзіся ранкам басанож.
Тут хлеб смачней, і дзень яснейшы,
І неба тут заўжды вышэй.
Тут крок зрабіў ты самы першы.
Няма кутка зямлі мілей!
Самотны ты або шчаслівы,
У дні надзей, у дні трывог
Сцяжынкі любае радзімы
Паклічуць зноў з усіх дарог.
Акрамя перможцаў конкурсу, мы прынялі рашэнне падтрымаць і пачынаючыя таленты — Ганну Ефіменка з Мар’інай Горкі і Анастасію Напрэенка з Клімавічаў.
Ганна ЕФІМЕНКА

Магічны край пад ясным сонцам

Калі я буду за мяжой
Ў вандроўцы доўгай і бясконцай,
Убачу ў думках родны мой
Магічны край пад ясным сонцам.
Успомню вулачкі дзяцінства
У гонар дзеячаў зямлі.
На іх, здавалася, учора
Прайшлі мае дзяцінства дні.
А вось спынюся ля ракі,
Якую Цітаўкай назвалі.
Тут гоман, шум стаіць такі —
Вада і сонца ўсіх сабралі.
Перад вачыма крыж заззяе,
І паплывуць наўкол званы.
Стаіць царква мая святая,
І свеціць купал залаты…
Калі не буду за мяжой,
Ў вандроўцы цяжкай і бясконцай,
Наяве ўбачу родны мой
Магічны край пад ясным сонцам.
Ганна вучыцца ў 10-м класе, на напісанне верша, які прысвечаны яе роднаму куточку, школьніцу натхніла настаўніца беларускай мовы і літаруры Святлана Юсупава. Анастасія — вучаніца 6-га класа, паэзіяй захапляецца з пяці гадоў. У стварэнні конкурснага верша дапамагала дзяўчынцы яе маці Алена Уладзіміраўна, фінансіст па адукацыі.
Анастасия НАПРЕЕНКО

Зимняя сказка

Зима-незнакомка по селам идет,
Снега и метели с собою несет.
Таинственно ходит зима по лесам,
Метель с нею бродит по голым полям.
Снежинки собрались в танце большом,
Белую скатерть стелют кругом.
Снежную шубку зимушка шьет,
Ветер в ночи гулко воет, поет.
Речку накроет хозяйка ледком,
А сверху засыплет пушистым снежком.
Дремлет природа в сказочном сне.
Как же прекрасна зима на земле!
Паважаныя чытачы! Тых, хто не патрапіў на старонкі газеты са сваімі творамі, просім не засмучацца. Некаторыя з вершаў, па меркаванні рэдакцыі, могуць быць надрукаваны ў нашай пастаяннай рубрыцы “Беларускі ручнік”. Дзякуй усім за ўдзел, да новых сустрэч!

uskova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter