«Тут граф Калиёстра бываў…»

Мiкалай  Пацэнка  не  чакае,  бо   белых  плям  у  гiсторыi  Бераставiччыны  яшчэ  шмат

Мiкалай  Пацэнка  не  чакае,  бо   белых  плям  у  гiсторыi  Бераставiччыны  яшчэ  шмат

Доктар Iосiф Бельзама, маркiз дэ Пелiгрыма Мелiса, Бальмантэ, Фенiкс... Гэта iмёны аднаго i таго ж чалавека. Нам ён больш вядомы як граф Калiёстра. 

Так-так, знакамiты гiстарычны персанаж, герой шматлiкiх мастацкiх твораў у свой час меў вялiкi  ўплыў на палiтыкаў многiх еўрапейскiх дзяржаў. Яго ганарова сустракалi пры дварах Парыжа, Лондана, Варшавы, Санкт-Пецярбурга... Пакiнуў ён свой след i ў Беларусi. У 1785 годзе Калiёстра з’явiўся ў Варшаве. Граф пазнаёмiўся з магнатам Вiкенцiем Тышкевiчам. Тышкевiч быў жанаты з пляменнiцай караля Рэчы Паспалiтай Тэрэзiяй Панятоўскай. Вiдаць, iтальянец хутка ўвайшоў да іх у давер’е. I прапанаваў магнату пабудаваць палац, дзе сям’я магла бы бавiць вольны час. Месцам будоўлi выбралi вёску Клепачы, што пад Вялiкай Бераставiцай. Яна належыла Вiкенцiю Тышкевiчу. Кiраваць будоўляй узяўся сам Калiёстра.  Грошай магнат не шкадаваў. I дзейнасць iтальянца не кантраляваў. 

На беразе запруджанай Свiслачы, у маляўнiчым парку ўзнёсся прыгожы палац, пабудаваны ў iтальянскiм стылi. Назвалi яго «Сiмфонiя». Меркавалася, што менавiта тут Вiкенцiй i Тэрэзiя будуць адпачываць i ўмацоўваць сваё каханне. Але сiмфонii ў сям’i не атрымалася. Тэрэзiя кiнула мужа i паехала ў Iталiю з графам. Аб Калiёстра ў Беларусi сведчыць толькi  падмурак, што застаўся ад палаца  ў Клепачах. 

— Бераставiцкая зямля багатая на гiстарычныя падзеi, — адзначыў карэспандэнту «Р» метадыст па захоўваннi гiсторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры райвыканкома Мiкалай Пацэнка. 

Мiкалай Iванавiч доўгi час працаваў дырэктарам раённай бiблiятэчнай сiстэмы. Ён стварыў хронiку Бераставiцкага краю. Праўда, да канца праца не закончана. Пакуль гэта  тры кнiгi, у якiх зафiксаваны падзеi, што адбывалiся на тэрыторыi раёна ад 12 тысяч год назад да 1967 года нашай эры.  Тут усё лаканiчна: фiксуюцца толькi факты, без каментарыяў. Але колькi намаганняў прыйшлося прыкласцi, каб усё гэта адшукаць! 

Напрыклад, падзеi падчас паўстання пад кiраўнiцтвам Кастуся  Калiноўскага ў хронiцы распiсаны амаль па днях. Ва ўсiх энцыклапедыях запiсана, што Калiноўскi нарадзiўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета. Але ж гэта раней была Галынкаўская воласць, а значыць, Бераставiччына. Яго бацькi пабудавалi тут невялiкую фабрыку, а калi сыну споўнiлася чатырнаццаць год, пераехалi ў Якушоўку, што пад Свiслаччу. У родных месцах Кастусь бываў часта. На кiрмашы ў Вялiкай Бераставiцы, дзе цяпер знаходзiцца помнiк Ленiну, ён заклiкаў да паўстання.  

У хронiцы нярэдка факты гавораць значна больш, чым маглi б сказаць прасторныя каментарыi. Так, не раз у ёй сустракаецца iмя ўраджэнца вёскi Маскаляны бiскупа Вiленскага, дэпутата сейма Вялiкага княства Лiтоўскага, доктара кананiчнага i рымскага права  Iгнацiя Масальскага. Ён на сваёй радзiме будаваў пачатковыя школы, касцёлы, аказваў асветнiцкую дапамогу. Аднак адмовiўся падтрымаць  паўстанне пад кiраўнiцтвам Тадэвуша Касцюшкi. Не ўспрымаў насiлле. I па загадзе Касцюшкi-палiтыка, якi зрабiў шмат дабра сваiм землякам, яго пакаралi смерцю. 

Мiкалай Пацэнка плённа працаваў i над раённай кнiгай «Памяць». У раённай бiблiятэцы па яго iнiцыятыве створана карцiнная галерэя.  На сценах вiсяць партрэты знакамiтых землякоў i лю-дзей, якiя мелi адносiны да Бераставiцкага краю. 

— Чым жа выклiкана такая цяга да гiсторыi? – спытаў Мiкалая Iванавiча, лаўрэата прэзiдэнцкай прэмii «За духоўнае адраджэнне». 

— Родам я з Гудзевiчаў, што ў Мастоўскiм раёне, — адказаў ён. — I маiм школьным настаўнiкам быў вядомы педагог i краязнаўца Алесь Белакоз, якi стварыў у школе народны музей. На фiлфаку БДУ мяне вучылi Iван Навуменка, Алег Лойка, Нiл Гiлевiч... Потым настаўнiчаў, працаваў у раённай газеце, камсамоле, райкоме партыi. Яшчэ ў савецкiя часы любiў пакапацца ў архiвах. А калi Савецкi Саюз распаўся i Беларусь стала самастойнай дзяржавай, то аказалася, што яе гiсторыю мы мала ведаем. 

Пацэнка ўвесь час у пошуку. Ён, напрыклад, здолеў адшукаць дакументы аб тым, што легендарны военачальнiк Вялiкага княства Лiтоўскага Ян Караль Хадкевiч па яго асабiстай волi пасля смерцi ў 1621 годзе быў пахаваны ў саркафагу ў Вялiкай Бераставiцы ў касцёле Прасвятой Дзевы Марыi. Саркафаг знiк пасля таго, як мястэчка занялi савецкiя войскi ў 1939—1940 гадах. Што з iм здарылася? Па адных звестках, саркафаг разбiлi, па iншых – мясцовыя жыхары тайна перапахавалi. Але дзе? 

Таксама невядомы лёс мундзi-ра, шпагi i кубка Банапарта Напалеона. Гэтыя рэчы прывёз ягоны генерал-ад’ютант губернатар Масквы пры французах Юзэф Касакоўскi, якi суправаджаў iмператара аж да высылкi яго на востраў Святой Алены. А потым быў уладальнiкам Вялiкай Бераставiцы. Дарункi Напалеона захоўвалiся ў мясцовым палацы, дзе цяпер знаходзiцца бальнiца. 

— Так, таямнiц вельмi шмат, — адзначае Мiкалай Пацэнка. – На вялiкi жаль, многiя дакументы знаходзяцца па-за межамi Беларусi. Мне, напрыклад, удалося натрапiць на цiкавыя паперы ў Лондане. 

Там Мiкалай Iванавiч папрацаваў у беларускай бiблiятэцы iмя Францыска Скарыны і пазна-ёмiўся з двума не вядомымi раней нам дакументамi. У першым значылася, што пад Малой Бераставiцай у 1610 годзе адбылася вялiкая бiтва памiж рускiмi i шведскiмi войскамi. А ў другiм было паведамленне ў Пецярбург генерала Рэпiна аб разгоне мяцежнiкаў Касцюшкi пад Бераставiцай 20 верасня 1794 года. 

Афiцыйна пасада Мiкалая Iванавiча называецца метадыст па захоўванні гiстарычна-культурнай спадчыны. Але  ў размове яго называюць дырэктарам раённага края-знаўчага музея. Шмат будучых экспанатаў знаходзяцца ў мясцовым прафесiйным вучы-лiшчы. Будынак музея пакуль узводзiцца. Толькi калi будаўнiкi здадуць пад ключ? Меркавалася,  дзверы адчыняцца летась. Потым тэрмiн заканчэння работ перанеслi на сёлетнi год. Аднак у райвыканкоме карэспандэнту «Р» дакладна гэта не пацвердзiлi. Тым не менш Пацэнка не чакае. Працы хапае. Белых плям у гiсторыi Бераставiччыны яшчэ шмат. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter