Турыстычных сцежак стане больш

Чуў, што кожная беларуская турфiрма ў мiнулым годзе была абавязана прыняць хаця б аднаго замежнага турыста — iнакш яна будзе лiквiдавана. Цi рэальна выканаць гэтае патрабаванне? Чым Беларусь можа прывабiць iншаземцаў? Якiя помнiкi культуры плануецца рэстаўрыраваць сёлета?
Паводле iнфармацыi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, у мiнулым годзе цiкавых сусветнай супольнасцi помнiкаў у Беларусi пабольшала: архiтэктурна-культурны комплекс рэзiдэнцыi Радзiвiлаў у Нясвiжы i геалагiчны аб’ект “Дуга Струве” былi ўключаны ў Спiс сусветнай i прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Да гэтага ў Беларусi былi толькi дзве каштоўнасцi сусветнага маштабу — Белавежская пушча i Мiрскi замак. Што на чарзе?
Наступным мае стаць Аўгустоўскi канал. Зараз сумесна з Рэспублiкай Польшча рыхтуецца дасье “Аўгустоўскi канал — вынiк дзейнасцi чалавека i прыроды”. Дарэчы, праект па рэканструкцыi канала заняў першае месца на мiжнародным конкурсе маладых архiтэктараў “Leonardo-2005”. Акрамя таго, зараз распрацоўваецца праграма стварэння на базе замкавых комплексаў “Мiр” i “Нясвiж” Мiжнароднага культурна-асветнага цэнтра. Больш таго, у банк ЮНЕСКА “Памяць свету” ўключаць алiчбаваныя дакументы беларускай спадчыны комплекса Мiр—Нясвiж. У электроннай форме яны стануць даступнымi для людзей з любой краiны.
Папоўнiўся не толькi Спiс ЮНЕСКА, сiстэматызаваны i Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, у якi ўключана каля пяцi тысяч аб’ектаў. Акрамя гэтага, у кожнай вобласцi запланавана вызначэнне некаторых аб’ектаў гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны. Паэтапна на iх базе будуць створаны сядзiбна-этнаграфiчныя комплексы i турыстычныя маршруты. На многiх з iх ужо сёння арганiзаваны работы па рэканструкцыi дамоў-музеяў, стварэнню музейных комплексаў, аднаўленню палацава-паркавых ансамбляў з мэтай развiцця воднага, экалагiчнага i сельскага турызму.
Вядома, перш чым наведаць усе гэтыя аб’екты, часцей за ўсё замежнiкi спачатку прыязджаюць у сталiцу нашай краiны.  Таму вельмi важна зараз правесцi рэстаўрацыю гiстарычнага цэнтра Мiнска. З гэтай мэтай прыняты цэлы шэраг дакументаў, i праца iдзе. Акрамя комплекснай перабудовы, бачнай кожнаму, выконваюцца i менш прыкметныя, але вельмi важныя работы па рэстаўрацыi храмавага жывапiсу.
У мiнулым годзе ў сувязi з 60-годдзем Вялiкай Перамогi адбылася рэстаўрацыя мемарыяльных комплексаў “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць — герой”, рэканструкцыя Кургана Славы. Выкананы работы на мемарыялах “Буйнiцкае поле” ў Магiлёўскiм раёне, “Прарыў” ва Ушацкiм раёне, “Урочышча Гай” у Баранавiчах. Не засталiся без увагi рэстаўратараў i манумент у гонар Мацi-патрыёткi ў Жодзiне, мемарыял на месцы Масюкоўшчынскага лагера смерцi на вулiцы Цiмiразева ў Мiнску. Рэканструяваны ваенныя могiлкi на сталiчнай вулiцы Казлова, помнiк-абелiск ахвярам фашызму ў вёсцы Трасцянец.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter