
Колькасць арганізаваных турыстаў, якія прыбылі ў нашу краіну ў 2014 годзе, склала 137,4 тыс. чалавек, што на 0,5% больш, чым у 2013 годзе. З краін СНД прыбылі 115,6 тыс. чалавек (на 1,3% больш за ўзровень 2013-га). Лідзіруючыя пазіцыі сярод краін Садружнасці па арганізаваным турыстам захаваліся за Расіяй — 113,2 тыс. чалавек.
Сярод краін па-за СНД лідэрамі па колькасці наведванняў рэспублікі з`яўляліся: Латвія, Літва, Германія, Польшча, Турцыя, Злучанае Каралеўства, Італія. На долю гэтых краін прыходзілася 48,3% ад агульнага ліку турыстаў.
Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у рэспубліцы склала 4 дні. Турыстаў абслугоўвалi 331 гасцініца, 37 гасцінічных комплексаў, 7 турысцка-гасцінічных комплексаў, 4 матэля. Іх аднаразовая ёмістасць на канец 2014 года склала 35,4 тыс. месцаў.
У адпаведнасці з якасцю аказваемых гасцінічных паслуг і ўзроўнем матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання 54 гасцініцы і гасцінічных комплексаў (14,4% ад агульнай іх колькасці) мелі наступныя катэгорыі:«пяць зорак» — 3 гасцініцы, «чатыры зоркі» — 5 гасцініц і 1 турысцка-гасцінічны комплекс, «тры зоркі» — 23 гасцініцы, 8 гасці-нічных комплексаў, 1 турысцка-гасцінічны комплекс, «дзве зоркі» — 12 гасцініц і «адна зорка » — 1 гасцініца.
З агульнай колькасці гасцініц і гасцінічных комплексаў, якія маюць міжнародную катэгорыю класіфікацыі па зорках, 24 знаходзяцца ў г. Мінску.
На тэрыторыі рэспублiкi ў 2014 годзе функцыянавалі 466 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, у тым ліку 74 санаторыя, 12 дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, 2 дамы адпачынку, 1 пансіянат, 94 базы адпачынку, 5 турысцка-аздараўленчых комплексаў, 20 турыстычных баз, 19 аздараўленчых цэнтраў (комплексаў).
У санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях ў 2014 годзе было разме-шчана 847,4 тыс. чалавек, што на 13,9 тыс. больш, чым у 2013 годзе, замежныя грамадзяне складалі 27,3% (на 2,2% больш за ўзровень 2013 г.).
Па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах на канец 2014 г., колькасць суб`ектаў аграэкатурызму ў рэспубліцы склала 2037 адзiнак (на 156 суб`ектаў больш, чым у 2013 годзе), у тым ліку ў Брэсцкай вобласці — 296, Віцебскай — 502, Гомельскай — 228, Гродзенскай — 281, Мінскай — 541, Магілёўскай — 189.