Новогодние туры в наши санатории и популярные экскурсии раскуплены уже на 70-90 процентов

Турыст на полi бронi

Да Дзядулі Мароза ў Белавежскую пушчу, лічыце, чарга выстраі­лася. Яшчэ шамаціць асенняе лісце, а многія ўжо вырашаюць, як правесці наваоднія святы. Калі ад­лічваць ад сённяшняга дня, то да 2019 года застаецца 67 дзён. Як запланавалі пра­весці святы жыхары і госці краіны, даведалася карэспандэнт «Р».

Усе навагоднія экскурсійныя праграмы пачынаюцца з 25 снежня і працягнуцца да 8 студзеня
Фота аўтара

У гэтым годзе — бум брані­равання: ужо з канца жніўня пачалі займаць месцы на зімовыя экскурсіі, а таксама ў санаторыі, дзе будзе святочная праграма. З чым звязаны ажыятаж? Як лічаць спецыялісты тураператара ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», якое спе­цыялізуецца на ўнутраным і ўязным турызме, звязана гэта з тым, што беларусы сталі больш любіць адпачынак у сваёй краі­не, а жыхары суседніх краін — у нас. Чаму нямала паспрыяла ўвядзенне бязвізавага рэжыму.

Юлія Шыкун, начальнік экскурсійнага аддзела прадпрыемства, пералічвае тое, што ў топе як у беларусаў, так і ў замежных гасцей, большая частка з якіх — расіяне:

— У канцы лета мы прадставілі навагоднія туры: ад аднадзённых да сямідзённых. І адразу пачалося браніраванне: больш, чым раней. У пачатку кастрычніка жадаючых азнаёміцца з нашымі мясцінамі аказалася яшчэ больш.

Самымі папулярнымі напрам­камі сталі маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, замкі Няс­віжа і Міра, «Дудуткі», дзе так­сама будзе навагодняя праграма, і аглядавыя экскурсіі па Мінску.

— Тураў, у якія ўваходзяць бронь гасцініцы, харчаванне, экскурсіі, у лістападзе ўжо застанецца лічаныя адзінкі, — паказвае на сайце варыянты выбару Юлія Шыкун. А якая цана? — Ёсць розныя экскурсійныя туры. Многае залежыць, напрыклад, ад колькасці дзён. Двухдзённая з пражываннем у Брэсце, аглядавай экскурсіяй па горадзе, наведваннем Брэсцкай крэпасці, Белавежскай пушчы абыдзецца прыкладна ў 170 рублёў. Для дзіцяці кошт адрозніваецца прыблізна на 15 рублёў. І гэта пакуль яшчэ ёсць скідка (5—15 працэнтаў) на навагоднія святы — ранняе браніраванне. Дзецям, вядома, у пушчы Дзядуля дасць падарунак.

Сямідзённыя экскурсіі каштуюць каля 1000 рублёў. Гэта, напрыклад, пражыванне ў мінскім атэлі з безлімітным знаходжаннем у аквапарку, наведваннем рэзідэнцыі Дзеда Мароза, «Дудутак», Нясвіжа, Гродна і іншым. Кожны дзень асаблівы. У кошт уваходзяць таксама комплексныя сняданкі тыпу «шведскі стол», абеды, уваходныя квіткі ва ўсе музеі.

Хто не паспеў — той спазніўся. Гэта пра браніраванне месцаў у санаторыях Беларусі. А вы ведаеце, дзе правядзеце свята?
Фота Таццяны СТАЛЯРОВАЙ

— Нашым грамадзянам зручна  планаваць такі адпачынак: не трэба адкрываць візы і стаяць у чэргах на мяжы. Кошты ў нас прымальныя. Калі палічыць туры, напрыклад, у ЕС, то з даплатамі за ўваход у музеі і комплексы выйдзе даражэй, чым у нас, — прыводзіць аргумент Юлія Шыкун. — Вось расіяне свае доўгія навагоднія канікулы ўжо распланавалі, ведаюць: калі не падрыхтаваць сані з лета, можна застацца без прыемнага свята. Дарэчы, у нас ужо ёсць запыты на экскурcіі з ЗША, Кітая і краін ЕС.

Што тычыцца санаторыяў, то тут трэба максімальна хутка выбіраць сабе месца адпачынку, калі не жадаеце самастойна дома рыхтаваць салат аліўе. Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна­курортнага лячэння насельніцтва, амаль 90 працэнтаў месцаў у здраўніцах забраніравана на святы. Вольга Шуппо, начальнік санаторна-курортнага аддзела ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», пацвярджае:

— Многія карыстаюцца тым, што можна сэканоміць на раннім браніраванні месца ў санаторыях. Да таго ж калі турысты хочуць правесці непасрэдна само свята там, то месца ў зале, дзе пройдзе праграма, магчыма заняць бліжэй да сцэны.

У некаторых здраўніцах, дарэчы, месцы ўжо распрададзены. У некаторых іншых  яшчэ можна забраніраваць нумары. Дарэчы, для сябе адпачынак у «шале», якое б было не забраніравана, не знайшла. Усё занята.

— Ёсць турысты, якія пабывалі адзін раз у нашым санаторыі, і прыязджаюць зноў і зноў, тройчы на год, — працягвае Вольга Шуппо. — Асабліва гэта тычыцца расіян і людзей, якія размаўляюць на рускай мове, але жывуць у Прыбалтыцы, Германіі і іншых краінах. Вось нядаўна браніравалі санаторыі грамадзяне Канады, Японіі, Азербайджана. Нехта браніруе навагодні тур у здраўніцах на 3—5 дзён, а некаторыя і на 10—12.

Цэнавая палітыка ўсюды розная. Ёсць даступныя санаторыі, а ёсць і класа люкс, дзе ў навагоднюю праграму ўключаны банкет, жывая музыка, танцы і падарункі.

— Некаторыя беларускія курорты падымаюць цэны перад Новым годам, іншыя — не, — кажа Вольга Шуппо. — Самая нізкая цана за суткі ў санаторыі — 35 рублёў. Самая высокая: 160 рублёў. І гэта без банкета. Святочная праграма розная — хтосьці ўключае ў яе салют, запрошаных спевакоў і іншае, другія проста гатуюць навагодні стол, таму кошт вар’іруецца ўсюды. Вось, напрыклад, у адным з «распрада­дзеных» санаторыяў толькі банкет каштуе 360 рублёў на чалавека, плюс суткі там жа больш за 100 рублёў. Усяго каля 90 здраўніц прапануюць навагоднія праграмы. Самая нізкая цана за яе — 45 рублёў.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter