Так вобразна можна назваць удзел кандытара Пастаўскага раённага спажыўтаварыства Алены Пузан у рэспублiканскiм конкурсе прафесiйнага майстэрства ў Хойнiках. Яе здольнасцi настолькi парадавалi строгае журы, што ў гэтай намiнацыi Алена атрымала званне майстра.
Прадстаўнiкоў моцнага полу, як вядома, у спажыўкааперацыi не надта шмат. А калi дакладней, то прыгожая палавiна ў Прыдзвiнскiм краi на кааператыўнай нiве займае тры чвэрцi ад працуючых. Тым не менш мужчыны тут не лыкам шытыя. На тым жа конкурсе прафесiйнага майстэрства ў Хойнiках афiцыянт з Пастаўскага райспажыўтаварыства Генадзь Вярэнька заняў другое месца. Такiм чынам, для “Снежнай каралевы” цяпер знайшоўся адмысловы рыцар, якi здольны на вышэйшым узроўнi абслугоўваць у краi блакiтных азёр любых замежных гасцей i VIP-персон.