Цылiнская вяла з сабою

МАСАВЫ велапрабег па вуліцах Кіраўска, ініцы- іраваны старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым, прайшоў у межах акцыі «За здароўем — на веласіпедзе!» і быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўск зноў пацвердзіў свой статус веласіпеднага горада

МАСАВЫ велапрабег па вуліцах Кіраўска, ініцы- іраваны старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым, прайшоў у межах акцыі «За здароўем — на веласіпедзе!» і быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Велапрабег на дыстанцыі ў 8 кіламетраў, у якім прынялі ўдзел больш за двухсот чалавек, азнаменаваў пачатак эстафеты Агня Славы і памяці герояў, якая далей пройдзе па населеных пунктах Кіраўшчыны, мясцінах баявой і воінскай славы, дзе адбудуцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальнай даты. А 3 ліпеня лампада з Агнём Славы і памяці герояў будзе ўрачыста ўстаноўлена ля брацкай магілы воінаў і партызан у Кіраўску.

На чале калоны ўдзельнікаў велапрабегу — старшыня райвыканкама Уладзімір ПІСКІЖАЎ і заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, васьмікратная чэмпіёнка свету па веласпорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года Наталля ЦЫЛІНСКАЯ.

На чале калоны ўдзельнікаў велапрабегу — старшыня райвыканкама Уладзімір ПІСКІЖАЎ і заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, васьмікратная чэмпіёнка свету па веласпорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года Наталля ЦЫЛІНСКАЯ.

У акцыі прыняла ўдзел заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, васьмікратная чэмпіёнка свету па веласпорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года Наталля Цылінская. У ліку ўдзельнікаў — старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў, ветэраны працы, моладзь, дзеці.

Уладзімір Піскіжаў адзначыў, што большая колькасць людзей выказала жаданне на асабістым прыкладзе паказаць, што веласіпед — гэта і здорава, і здароўе. Брэнд Кіраўска як веласіпеднага горада падтрымліваецца і знаходзіць сваё развіццё. Акцыя будзе з кожным годам набіраць абароты. Прычым велапрабег не носіць характар спаборніцтва, а ставіць сваёй мэтай папулярызацыю веласіпеда як экалагічнага віду транспарту і здаровага ладу жыцця.

— Веласіпед, — адзначыла Наталля Цылінская, — геніяльная вынаходка чалавецтва: па-першае, для паляпшэння здароўя, па-другое, вельмі зручны від транспарту — няма праблем з «пробкамі» і паркоўкамі. А ў Кіраўскім раёне, відавочна, расце добрая змена, якая праявіць сябе ў гэтым відзе спорту.

Велапрабег распачалі самыя малодшыя велагоншчыкі — удзельнікі дзіцячых спаборніцтваў, якія праводзяцца штогод у межах Мемарыяла Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірылы Арлоўскага.

Далей уся вялікая калона веласіпедыстаў на чале з Уладзімірам Піскіжавым, Наталляй Цылінскай накіравалася па маршруце, які пралягаў па вуліцах Кіраўска. Прыўзняты настрой, спартыўны азарт, уменне валодаць веласіпедам рады былі прадэманстраваць усе ўдзельнікі.

Васіль БУСЛАЎ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Васіль БУСЛАЎ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

А на фінішы былі гарачы чай з пячэннем, якія прапанавалі работнікі райспажыўтаварыства.

Ад імя Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская прывезла ў падарунак Кіраўскай ДЮСШ два веласіпеды.

Васіль Антонавіч Буслаў, ветэран Вялікай Айчыннай:

— Я праехаў амаль усю дыстанцыю па вуліцах Кіраўска, хаця спачатку не думаў, што мне гэта будзе па сілах. Але змог. З’явіўся нейкі азарт, вырашыў праверыць, ці здолею, бо на такія працяглыя адлегласці даўно не ездзіў. Рух — гэта добра для здароўя.

Наталля ХАДАКОВА
Фота Максіма МІКЕШЫНА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter