Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Прадстаўнікі дэлегацыі з Беларусі, якая пабывала ў Сыктыўкары, сустрэліся там і з суайчыннікамі

Цёплы дом для сяброў

Дэлегацыю ўзначальваў Анатоль Чорны, Міністр архітэктуры і будаўніцтва. Госці мелі сустрэчу з Кіраўніком Рэспублікі Комі Сяргеем Гаплікавым. Наведвалі будоўлю школы на 1200 месцаў, пляцоўку пад будаўніцтва яшчэ адной. “Беларусь удзельнічае ў будаўніцтве некалькіх школ у Расіі, — казаў журналістам А.  Чорны. — Нам цікава папрацаваць у гэтым рэгіёне, хочацца пабудаваць нешта ў памяць пра беларусаў”. 

У Сыктыўкары, казаў Міністр, будуюцца школы, падрадчык якіх  — кампанія “Белбудцэнтр-Калуга”, адно з падраздзяленняў холдынгу “Белбудцэнтр”, у якім каля 30 тысяч працаўнікоў. Спецыялісты холдынга, што аб’яднаў прадпрыемствы Мінбуда Беларусі, узводзяць аб’екты на тэрыторыі Расіі. Сёлета ў сталіцы Комі ўвядуць ў строй абедзве школы. Пагадненне аб супрацы між урадам Комі ды “Белбудцэнтрам” падпісана летась. Калі школы пабудуюць, то магчыма і далейшая супраца Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам.

Хлебам-соллю, традыцыйнымі комі шаньгамі гасцей сустракалі ў Доме дружбы народаў. Ганаровы старшыня беларускай суполкі Аркадзь Крупенька расказаў пра цесныя сувязі яе з Бацькаўшчынай, развіццё культурных, эканамічных стасункаў. Старшыня суполкі Андрэй Лазіцкі частаваў гасцей прадукцыяй з Беларусі, нагадаў пра пабрацімства Сыктыўкара і Магілёва, Ухты і Гомеля. Анатоль Чорны падзякаваў супрацоўнікам Дома дружбы народаў за экскурсію, цёплы прыём, падарыў ім кнігу пра Беларусь.

Іван Іванаў

Голас Радзімы № 7 (3559), чацвер, 15 лютага, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter