Цёпла. Спяшаемся сеяць

Амаль 60 працэнтаў глебы пад яравую сяўбу падрыхтавана ў Бярэзінскім раёне.

Набліжаюцца да завяршэння гэтых работ механізатары ААТ «Багушэвічы» і філіяла «ОМА», дзе дыскаванне і чызеляванне палеткаў вядуцца на апошніх гектарах. Такой капрызнай вясны бярэзінскія хлебаробы не памятаюць. Механізатары стараюцца ў цёплыя дні разгарнуцца ў поўную моц на палетках.

Вільгаць не блытае планы сейбітаў. На 27 красавіка пасеяна 49 працэнтаў яравых, альбо 4938 гектараў. Здолелі супрацьстаяць капрызнай вясне хлебаробы філіяла «ОМА» і АСП СП «Арэшкавічы», якія паспяваюць у вызначаныя агратэхнічныя тэрміны ўправіцца са сваімі пасяўнымі плошчамі.

— Механізатары рупліва штодзень працуюць на палетках, — гаворыць начальнік аддзела раслінаводства райсельгасхарчу Яўген Круковіч. — Стараюцца справіцца з сяўбой ранніх яравых культур да 3 мая.

Мілана ТРАПЯНОК

Фота Алены ГРОМАВАЙ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?