Цяпло ідзе ў дамы

У сталіцы ўсё павінна быць гатова да пуску цяпла ў дзіцячыя сады, бальніцы і паліклінікіАдпаведнае даручэнне даў старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

Мэр горада распарадзіўся сачыць за змяненнем умоў надвор’я з тым, каб пры паніжэнні тэмпературы пачаць паэтапную падачу цяпла ў гэтыя ўстановы, паведамляе БЕЛТА.
Генеральны дырэктар РУП “Мінскэнерга” Васіль Бабей паведаміў, што ўсё неабходнае абсталяванне (цеплакрыніцы, цеплавыя сеткі і інш.), гатова да пачатку ацяпляльнага сезона. Запасы паліва да зімы складаюць 110 працэнтаў да неабходнага.
Згодна з дзеючымі нарматывамі падача цяпла пачынаецца пры ўмове, калі сярэднясутачная тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў вышэй за нуль. Учора яна склала плюс 8,9 градуса. Ацяпленне ўключаецца паэтапна: у дзіцячых садах і бальніцах — на працягу 1—2 дзён, у жылым фондзе — 3—4 дзён.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter