Цяпер можна і ў космас!..

ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» ведаюць ва ўсім свеце. Ён пастаўляе сваю прадукцыю ў 15 краін. У тым ліку ў Ізраіль, В’етнам, Турцыю, Арабскія Эміраты, Амерыку. Знакамітая глыбоцкая згушчонка прываблівае пакупнікоў адметным смакам і высокай якасцю. Нездарма за апошні фактар прадпрыемства ўдастоена Прэміі ўрада, а на міжнароднай выставе ў Маскве «Прадэкспа»-2011», дзе было звыш 2 тысяч удзельнікаў, заваявала галоўны прыз — Гран-пры. Другую пяцігодку запар камбінат узначальвае Валерый Дулінскі, які і прывёў праслаўлены калектыў да азначаных перамог. Але глыбачане не спыняюцца на дасягнутым. На камбінаце разгорнута маштабная мадэрнізацыя, якая дазволіць не толькі пашырыць асартымент прадукцыі, яшчэ больш павысіць якасць, але, што немалаважна, знізіць яе сабекошт, выйсці на новыя рынкі.

На карце свету амаль не засталося кропкі, куды б не ішла іх знакамітая прадукцыя

ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» ведаюць ва ўсім свеце. Ён пастаўляе сваю прадукцыю ў 15 краін. У тым ліку ў Ізраіль, В’етнам, Турцыю, Арабскія Эміраты, Амерыку. Знакамітая глыбоцкая згушчонка прываблівае пакупнікоў адметным смакам і высокай якасцю. Нездарма за апошні фактар прадпрыемства ўдастоена Прэміі ўрада, а на міжнароднай выставе ў Маскве «Прадэкспа»-2011», дзе было звыш 2 тысяч удзельнікаў, заваявала галоўны прыз — Гран-пры. Другую пяцігодку запар камбінат узначальвае Валерый Дулінскі, які і прывёў праслаўлены калектыў да азначаных перамог. Але глыбачане не спыняюцца на дасягнутым. На камбінаце разгорнута маштабная мадэрнізацыя, якая дазволіць не толькі пашырыць асартымент прадукцыі, яшчэ больш павысіць якасць, але, што немалаважна, знізіць яе сабекошт, выйсці на новыя рынкі.

— Валерый Браніслававіч, сёння слова «мадэрнізацыя» гучыць часта і на ўсіх узроўнях. Але мы ведаем, што вы не чакалі «адмашкі» і пачалі яе значна раней. І ў першую чаргу, каб знізіць энергазатраты на вытворчасць прадукцыі.

— Канкурэнцыя ў свеце вельмі вялікая і ўзрастае з году ў год. Спажывец глядзіць не толькі на якасць, але і на цану прадукта. А ў ёй значнае месца якраз і займаюць энергазатраты. Гэтай праблемай мы пачалі мэтанакіравана займацца 7 год таму назад. Першым найбольш важкім крокам у гэтым напрамку стаў перавод кацельні на прыродны газ. Потым устанавілі каларыфер у цэху вытворчасці сухога малака, замянілі эжэктарныя паравыя станцыі вакуум-апаратаў «Віганд» на вакуумныя помпы ў кансервавым цэху і аўтаматызавалі тэхналагічныя працэсы ў ім. Поўнасцю рэканструявалі аміячна-кампрэсарны ўчастак, які «выпрацоўвае» холад. Замянілі старое абсталяванне на новае нямецкай фірмы «Gea Grasso». У выніку замест двух кампрэсарных засталася адна, і амаль зусім пазбавіліся ад аміяку. Калі раней яго выкарыстоўвалі тут 14 тон, то цяпер усяго 400 кілаграмаў. Пералічаныя вышэй мерапрыемствы і некаторыя іншыя дазволілі сэканоміць звыш 2 тысяч тон умоўнага паліва.

— Апошнім часам у разы павялічыўся не толькі кошт электраэнергіі, але і матэрыялаў. Мы ведаем, што згушчонку камбінат выпускае ў бляшаных банках, на што ідзе шмат дарагога металу.

— Гэта так. Вось таму сёння і распачата карэнная мадэрнізацыя бляшанабаначнага цэха, дзе прадугледжана ўстаноўка новай нямецкай лініі, якая дазволіць вырабляць банкі з менш тонкай бляхі. Расход матэрыялу скараціцца на 15 працэнтаў. Да канца жніўня абсталяванне паступіць на камбінат. У гэтым жа цэху зманціравана лінія па вырабу накрыўкі для банкі, і цяпер вядзецца яе наладка. Летась мы наогул частку сваёй прадукцыі на новай італьянскай лініі пачалі разліваць у папяровыя пакеты «Тэтра-Брык Асэпцік» ёмістасцю 1 літр і 0,5 літра. У іх і малако стэрылізаванае тлустасцю 3,2 працэнта, і згушчонка захоўваюцца выдатна, да паўгода, знайшлі пакупнікоў як у нашай краіне, так і за мяжой. А яшчэ ўстанавілі аўтамат па расфасоўцы згушчонкі ў цюбікі. Яны вельмі зручныя для тых, хто адпраўляецца ў камандзіроўку і ў... космас!

— Валерый Браніслававіч, дарэчы кажучы, пра замежжа. Большую частку сваёй прадукцыі вы пастаўляеце на экспарт. У тым ліку і ваш філіял — Браслаўскі сырзавод, які трапіў таксама пад істотную рэканструкцыю. Як справы там?

— Пачалі мы рэканструкцыю завода ў Браславе паўтара года таму назад, і сёння можна сказаць, што прыйшлі да фінішу. Пабудаваны новыя корпус сырцэха, склады, кацельня, кампрэсарная, ачышчальныя збудаванні, водазабеспячэнне. Начынена прадпрыемства сучасным абсталяваннем. Лініі для вырабу сыроў паставіла іспанская фірма. Магутнасць — 10 тон цвёрдых сыроў у суткі і 2 тоны мяккіх. Ідуць пусканаладачныя работы. Праведзена першая варка.

— І апошняе пытанне: як мы разумеем, мадэрнізацыя дазваляе пашырыць асартымент і павялічыць аб’ёмы выпускаемай прадукцыі. А для гэтага патрэбна сыравіна. Але яе якраз сёлета паступіла менш. Якое выйсце?

— У нас ёсць свой сельгасвытворчы філіял «Мнюта», у які мы ўклалі нямала сродкаў на набыццё тэхнікі, рамонт вытворчых памяшканняў. Узвялі там сучасную малочна-таварную  ферму на 730 дойных кароў, усё малако з якой здаём сортам «экстра». Спадзяёмся таксама, што сельгаспрадпрыемствы нашай сыравіннай зоны пачнуць працаваць больш плённа і навярстаюць упушчанае. У сваю чаргу, каб перакрыць недахоп малака, мы актыўна ператвараем у жыццё праекты па глыбокай, стопрацэнтнай перапрацоўцы сыравіны. На тым жа Браслаўскім сырзаводзе пасля атрымання асноўнага прадукта застаецца сываратка, 70—80 тон са 100 тон малака. Раней крыху яе бралі хлебазаводы, а большую частку аддавалі гаспадаркам на корм жывёле. Цяпер, дзякуючы мадэрнізацыі цэха сушкі на камбінаце, з гэтай сывараткі будзем вырабляць экспартны прадукт. Заказы ёсць. Словам, каб не адстаць, знаходзіцца на плыву, трэба быць заўсёды хаця б на крок уперадзе!

Ноу-хау для Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў

У кабінеце Валянціны Ісаенка, начальніка аддзела збыту і знешнеэканамічных сувязей камбіната, амаль паўсцяны займае карта свету. У ёй ад маленькай кропачкі, Глыбокага, ва ўсе бакі, у самыя далёкія кантыненты цягнуцца чырвоныя лініі, якімі азначаны маршруты збыту прадукцыі прадпрыемства: Расія, Казахстан, Малдова, Грузія, Таджыкістан, Узбекістан, Азербайджан, Арменія, Англія, Бельгія, В’етнам, Ізраіль, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Амерыка...

— Мы імкнёмся адразу рэагаваць на сітуацыю на рынку, — знаёміць з работай аддзела Валянціна. — Сёння, напрыклад, вялікі попыт на сухое малако, і цана адпаведна на яго высокая. Таму і вытворчасць пераарыентавана больш на яго выраб. Своечасовая мадэрнізацыя цэха сушкі дазваляе даваць прадукт у патрэбных аб’ёмах. У два разы ўзрос экспарт прадукцыі ва ўпакоўцы «Тэтра-Брык Асэпцік», якая выпускаецца на новай італьянскай лініі. А ўвогуле, экспарт за першае паўгоддзе ўзрос на 146 працэнтаў.

На камбінаце павярнуліся тварам да спажыўца, улічваюць яго пажаданні. Так, ёсць казахскі асартымент «малако стэрылізаванае без цукру» пад іх таварнай маркай.

Доўгатэрміновы дагавор заключылі глыбачане з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі. Для гэтага давялося ствараць абсалютна новы прадукт — «Крэм з раслінным тлушчам». Асноўным кампанентам ноу-хау з’яўляецца адгон, для якога не знаходзілася раней прымянення. Цяпер за яго камбінат мае валюту. Заказчыкам зроблена перадаплата ў памеры 300 тысяч долараў за першую партыю тавару. Ужо ў гэтым месяцы прадпрыемства адгрузіць у ААЭ мільён банак кансерваў ёмістасцю 165 грамаў кожная.

Супрацоўнікі аддзела збыта і маркетолагі не сядзяць на месцы, а калясяць па свету, шукаюць новыя адрасы рэалізацыі прадукцыі. Адчынены гандлёвыя дамы малочнакансервавага камбіната ў Расіі, Казахстане, В’етнаме.

Не забываюць глыбачане і свой, беларускі, рынак. Асаблівая ўвага надаецца рэкламе ў друку, на транспарце. Маркетолагі Алена Сівіцкая і Наталля Пятроўская распрацавалі спецыяльныя маляўнічыя лістоўкі па новай прадукцыі камбіната. У іх указаны не толькі састаў прадукта, але і рэцэпт прымянення.

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter