
— Пакуль нават у плюс, што Прыпяць без лёду — у нас паром ходзіць. Але калі сур’ёзна, сітуацыя, на мой погляд, такая ж, як у 2013 годзе, калі мы ўсе тут «танулі». Вада ўжо на тых рызыковых узроўнях. Калі прырода дадасць дажджу і снегу, да вясны «паплывём».
У 2013-м цёплая зіма і багатыя ападкі прывялі да моцнай паводкі ў басейне Прыпяці. «Буянiлi» ўсе мясцовыя рэкі. Ратавальнікі гатовы прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну, удакладняе афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога МНС Марыя Клязовіч: «Не будзем згушчаць фарбы, на дадзены момант жыццядзейнасць на падтопленых падворках не парушана. Мы маніторым сітуацыю, у любы момант пры яе пагаршэнні ў ратавальнікаў ёсць усе сілы і сродкі, каб эвакуіраваць людзей і свойскую жывёлу ў бяспечныя месцы».

Начальнік Петрыкаўскага РАНС Ігар ХАЦЯНОВІЧ гутарыць з жыхаркай вёскі Хвойня Евай РЭПIК
Па стане на 10 студзеня невялікі сутачны рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 8 см назіраецца на ўсім працягу Прыпяці, асобных участках Дняпра, Бярэзіны і Сожа. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме. Узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на прытоку Сожа рацэ Проня ля вёскі Ляцягі на 10 см (сутачны спад складае 4 см), на прытоку Прыпяці рацэ Случ ля вёскі Ленін на 10 см (сутачны спад складае 1 см).
Ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе снежуры і закрайкаў з’явіліся ў вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа, на асобных участках Нёмана і Прыпяці, а таксама на некаторых малых рэках. На Чыгірынскім і Заслаўскім вадасховішчах, возеры Нарач і возеры Чырвонае адзначаюцца закрайкі і закраіны. На вадасховішчы Чырвоная Слабада ўстанавілася тонкае ледзяное покрыва. Тут выходзіць на лёд вельмі небяспечна. У бліжэйшыя дні гідролагі Гідрамета прагназуюць на рэках пераважна спад узроўняў вады. Лёдаўтварэнне на iх працягнецца.
sb_gomel@mail.ru,
gorbatenko_inna@mail.ru