Ілюзіяністы з розных краін свету прыедуць у Гродна на фестываль

Цудаў хопіць усім

Сапраўдны выбух магіі і поўнае пранікненне ў свет чараўніцтва абяцаюць гродненцам і гасцям горада арганізатары Міжнароднага фестывалю фокуснікаў MAGIC SHOW 2017, які пройдзе 18—19 лютага. Здзіўляць беларусаў сёлета прыедуць майстры з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі, Эстоніі і Кітая.

Фота БЕЛТА

У першы дзень адбудуцца конкурсныя выступленні маладых фокуснікаў, якія пазмагаюцца за званне найлепшага ў трох намінацыях: “Сцэнічная магія”, “Мікрамагія” і “Ментальная магія”. Пераможцаў вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць мэтры-ілюзіяністы з розных краін. А ў другі дзень на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра — два гала-канцэрты з удзелам зорак магічнага мастацтва. Сярод іх — вядомы расійскі ілюзіяніст Раман Боршч, які здзівіць гродненцаў сваім неверагодным нумарам, а для калег правядзе семінар на тэму “Як ствараць вядомы вобраз на сцэне”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter