Цуд на талерцы

У госцi да нас, у вёску Варонча Карэлiцкага раёна, едуць не толькi родзiчы, знаёмыя, сябры. Адпачыць на нашай цудоўнай сядзiбе, якая хутка ператворыцца ў сапраўдны музей пад адкрытым небам, пачаставацца стравамi беларускай кухнi прыязджаюць з Расii, Украiны, Германii, Амерыкi. Да вялiкiх святаў, калi за сталом збiраецца ўся сям’я, я рыхтуюся з асаблiвым стараннем. Больш за ўсё гасцям i майму мужу Валерыю Уладзiмiравiчу падабаюцца пупкi фаршыраваныя. Вось iх рэцэпт.

Трэба ўзяць адпаведна колькасцi гасцей страўнiкi гуся (можна курыныя, iндычыя) i нафаршыраваць iх. Для гэтага бярэцца 300 грамаў звараных грыбоў, чатыры цыбулiны, падсмажаныя на алеi. Страўнiчкi запраўляюцца фаршам, закручваюцца ў фольгу i гатуюцца ў гусятнiцы, напоўненай на палову булёнам, на маленькiм агнi да гатоўнасцi. Падаваць гарачымi. Начынка можа быць рознай: мясной, з агароднiны, садавiны i нават проста з грэцкiх круп..

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter