Из бусин, листьев бананового дерева, ракушек: что могут рассказать о своей стране елочные игрушки разных народов

Ціхі звон крыштальнай прыгажосці

Далiкатныя i трывалыя, шкляныя, фарфоравыя, керамiчныя, пластыкавыя i металiчныя, яны абавязкова адлюстроўваюць эпоху, выклiкаюць прыемныя дзiцячыя ўспамiны, здзiўляюць прыгажосцю, нязменна ствараюць святочны настрой. Запаветная скрынка з iмi ёсць у кожным доме, i на яе не распаўсюджваецца дзеянне закона аб тым, што рэч, якой год не карысталiся, спакойна можна выкiдаць. Гаворка, зразумела, iдзе пра ёлачныя цацкi, без якiх не абыходзiцца нiводная сустрэча Новага года. «Р» пазнаёмiлася з найбуйнейшай у свеце калекцыяй гэтых аздабленняў i даведалася, адкуль пайшла традыцыя развешваць iх на ёлцы i з чаго вырабляюць цацкi на далёкiх паўднёвых астравах.

Выстава карыстаецца папулярнасцю.

Успамiны сярод калючых лапак

Выстава, якая налiчвае больш за 2000 экспанатаў з 70 краiн свету, размясцiлася ў зале Нацыянальнага гiстарычнага музея. Амаль усе ўпрыгажэннi належаць калекцыянеру i стваральнiку фабрыкi ёлачных цацак Андрэю Бегуну. Зрэшты, тут не толькi цацкi, але i плакаты, паштоўкi, маркi, карцiны, статуэткi, якiя дазваляюць глыбей акунуцца ў навагоднiя традыцыi розных краiн.

Дзяды Маразы і Снягуркі сабраліся з розных часоў і краін.

— Людзi падчас падарожжаў збiраюць магнiцiкi, а я шукаў рэчы, якiя можна прымянiць у быце, — расказвае ён аб прадмеце свайго захаплення. — Так пачала складацца калекцыя. З часам, калi цацак стала вельмi шмат, з’явiлася iдэя паказаць iх людзям. Лiчу, выстава дапаможа не толькi атрымаць пазiтыўныя эмоцыi, але i здзейснiць вiртуальнае падарожжа па розных краiнах свету. Цацка — артэфакт, якi, з аднаго боку, паказвае нейкi культурны пласт, а з другога — з’яўляецца памятным знакам для канкрэтнага чалавека.


Паўднёвая Карэя, Конга, Карыбскiя астравы, Руанда, Перу — усюды, нягледзячы на рэлiгiйныя вераваннi, адзначаюць свята змены дат, цi Новы год. Яно не заўсёды надыходзiць у звыклы для нас дзень 31 снежня, мае ўласны сакральны змест i пры гэтым яднае ўсе нацыi i рэлiгii.
Цацкі вяртаюць нас у дзяцінства, дораць адчуванне прыемнага чакання свята і сюрпрызаў.
У лабiрынтах выставы можна прасачыць дынамiку развiцця ёлачнай цацкi. А пачынаецца яе гiсторыя з невялiкай ёлачкi, упрыгожанай шклянымi яблыкамi.

— У Германii было прынята ўпрыгожваць ёлкi яблыкамi. Аднойчы, дзесьцi ў сярэдзiне XIX стагоддзя, здарыўся вялiкi неўраджай. I тады, каб выратаваць свята, нямецкiя шкловыдзiмальшчыкi вырабiлi штучныя яблыкi. Гэта i былi першыя шкляныя ёлачныя цацкi, — тлумачыць калекцыянер.


Цацкi не прынята маркiраваць, датаваць, таму бывае складана зразумець, у якiм годзе яны выраблены. Але звычайна гэтыя ўпрыгажэннi адлюстроўваюць асаблiвасцi сваёй краiны i эпохi. Так, нямецкiя цацкi канца XIX — пачатку XX стагоддзя выраблены ў выглядзе дырыжабля-цэпелiна, упрыгожаны партрэтамi кайзера Вiльгельма. Савецкiя часоў пакарэння космасу выглядаюць як ракеты, спадарожнiкi, фiгуркi касманаўтаў. Гэты закон прасочваецца i да цяперашняга часу. Напрыклад, амерыканскiя цацкi выкананы ў выглядзе бляшаначак «Кока-Колы», герояў мультфiльмаў i нават сексапiльных сцюардэс з кактэйлямі ў руцэ. Шары ў нацыянальных колерах, птушкi, выявы зуброў — характэрныя рысы нашых сучасных цацак.

Інтэрактыўная пляцоўка прыцягвае ўвагу дзяцей і дарослых.

 Жамчужыны i «Ферары»

Бела-сiнiя галандскiя млыны, чаравiчкi, анёлаў не на кожную ёлку павесiш — яны выраблены з фарфору, таму досыць цяжкiя. У iх ёсць свой стыль i цiкавая асаблiвасць: усюды каля выявы Мiкалая Угоднiка можна ўбачыць чорнага хлопчыка. I гэта зусiм не данiна палiткарэктнасцi, а адлюстраванне легенды пра памочнiка добрага святога, якi замест яго лазiць па комiнах, таму i выпацкаўся ў сажы.


З фарфору, ды яшчэ з ужываннем паўкаштоўных камянёў, выраблены iрландскiя цацкi. Здзiўляюць сваёй прыгажосцю навагоднiя аздабленнi з Мальты — гладкiя, фантазiйныя, з муранскага шкла. Не абышлася iх ёлка без знакамiтага мальтыйскага крыжа. А вось цацкi з Рэспублiкi Комi надзвычай арганiчна выглядаюць побач з iсландскiмi — не абышлося тут без даўнiх спатканняў i агульных традыцый. Крыштальныя ёлачкi, лёгка здагадацца, родам з Чэхii. Дарэчы, ведаеце, чым адрознiваюцца ёлачныя гадзiннiкi Заходняй Еўропы i СССР? На «нашых» заўсёды без пяцi дванаццаць, а на еўрапейскiх стрэлкi ўтвараюць усмешку.



«Ферары» ёлачна-цацачнага бiзнесу называюць цацкi, вырабленыя на польскай фабрыцы «Камозiя». Вялiкiя, цяжкiя, упрыгожаныя паўкаштоўнымi камянямi, яны падобны да легендарных Фабержэ i выкарыстоўваюцца хутчэй у якасцi дэкору.

Жамчужынай сваёй калекцыi Андрэй Бягун лiчыць шар, якi напрыканцы XIX стагоддзя ўпрыгожваў залу Венскага балю. Выраблены ён з тоўстага шкла, памерам з футбольны мяч. Годную кампанiю яму складаюць копii шкляных шароў, занесеных у Кнiгу рэкордаў Гiнеса як самыя вялiкiя, зробленыя ўручную, а потым падораныя Папу Рымскаму.


Афрыканскiя цацкi выраблены з пацерак, лiстоў бананавага дрэва. Многiя ўпрыгажэннi з’яўляюцца сцэнай прынясення дароў вешчунамi маленькаму Iсусу. Зразумела, усе людзi на iх чарнаскурыя. Аўстралiйцы любяць цацкi ў выглядзе жывёл, якiя насяляюць толькi iх кантынент. Ну i без бумеранга, вядома, не абыходзяцца. Перуанскiя цацкi з далiны Амазонкi выраблены з невялiкiх гарбузiкаў. Буянства колераў, чырвань аксамiту, раскоша камянёў i пацерак, фiгуркi сланоў — нават i без подпiсу можна пазнаць цацкi родам з Iндыi.


Ёсць у калекцыi Андрэя нават ёлачныя ўпрыгажэннi з Паўночнай Карэi — сцiплыя, традыцыйныя. Адна са статуэтак уяўляе дзяўчыну, якая гатуе ўдарны хлеб — абавязковую страву навагодняй трапезы. Сiмвалам жа Новага года там з’яўляецца журавель.

Японiя, Тайланд, В’етнам, Узбекiстан, Егiпет, Арменiя, Iзраiль — калi ўважлiва прыгледзецца да ёлачных цацак розных краiн, можна атрымаць уяўленне аб iх прыродзе, звычаях, каштоўнасцях, традыцыях i нават фiласофii жыцця.


nevmer@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter