Около миллиона зрителей познакомились с белорусским проектом EXIТ на Венецианской биеннале

Ці ёсць выхад?

Цяпер экспазіцыя праекта беларускага павільёна, які прайшоў адбор і ўдзельнічаў на 58-й Венецыянскай біенале, выстаўляецца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Над праектам EXIТ плённа працаваў мастак Канстанцін Селіханаў. Куратарам выставы стала Вольга Рыбчынская, у ролі камісара выступіў Сяргей Крыштаповіч. У Італіі беларускі праект убачылі каля мільёна наведвальнікаў.

На першай Венецыянскай біенале ў 1895 годзе былі прадстаўлены работы майстроў з 16 краін. З гадамі форум толькі пашыраўся. Сёлета на біенале былі размешчаны ўжо 90 нацыянальных павільёнаў. Яе асноўнай тэмай стала жыццё ў эпоху змен. Мастацкія праекты з розных краін паднялі важныя і вострыя праблемы сучаснасці. Беларускі праект EXIT прапанаваў погляд на сучаснага чалавека, на яго адчуванні і збянтэжанасць, на тое, як ён змяняецца пад уплывам сацыяльна-палітычных, часавых ваганняў. Экспазіцыя праекта будуецца на прасторавым узаемадзеянні пяці мультымедыйных аб’ектаў.

— Фігуры абязлічаны часам, — гаворыць Канстанцін Селіханаў. — Яны не маюць твару. Людзей вызначаюць рэчы.

Сярод іх — тэлевізар, неонавая шыльда, скрыні, лозунг, паднос са шклянкамі з малаком… Фігура чалавека, які трымае паднос, да прыкладу, пераносіць нас у дзяцінства мастака. Аўтар успамінае, як у дзіцячых садках усім давалі малако. У гэтай рабоце мастак жадаў паказаць, як з маленства ўсіх жадаюць падвесці пад стандарты.

Пазнаёміцца з праектам і паразважаць на філасофскія тэмы можна ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 20 студзеня.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter