Цені

Кожны ведае, што без мінулага няма будучыні. І што гісторыю народаў нельга перапісаць на свой капыл, нават калі гэтага камусьці вельмі захочацца. Хаця спроб выклікаць і скарыстаць цені мінулага ў палітычных мэтах, бы марысвільскія прывіды, застаецца пакуль зашмат. Асабліва ў некаторых нашых суседзяў. Гаворка ідзе пра падтрымку асобнымі палітыкамі ў краінах Балтыі (Латвія, Эстонія) ідэй адраджэння і прасоўвання неанацызму, а часам і адкрытай прапаганды фашысцкай ідэалогіі ў грамадстве. У тым ліку і маючая адбыцца татальная дэкамунізацыя ў Польшчы, дзе з памяці цэлых пакаленняў наўпрост  мяркуецца выкрэсліць усё, што звязана з яе камуністычным мінулым і не толькі з ім...        

Так, дзеля спынення распаўсюджвання нацысцкіх настрояў у Прыбалтыйскім рэгіёне, традыцыйных штогадовых неафашысцкіх шэсцяў, дэпутаты Еўрапарламента ад партыі “Еўрапейскія аб’яднаныя левыя/Лева-зялёныя Поўначы” звярнуліся ў Еўракамісію (ЕК), каб прыцягнуць да адказнасці за дэструкцыйную палітыку балтыйскія дзяржавы. Канчатковы зварот з нагоды гэтага мяркуецца накіраваць у ЕК увосень.  

Нагадаю, нядаўна паўтары тысячы былых легіянераў СС, маладыя паплечнікі ўльтраправых суполак, традыцыйным маршам прайшлі па цэнтры Рыгі. Услед за імі ў Таліне адбыўся штогадовы злёт ветэранаў 20-й дывізіі “Вафен-СС”, арганізаванай гітлераўцамі і іх памагатымі ў Эстоніі ў 1944 годзе, але знішчанай савецкімі войскамі ў 1945-м.

Якія практычныя дзеянні з’явяцца пасля дэпутацкага звароту? Па-першае, адносна палітыкі тых дзяржаў Балтыі, дзе падтрымліваюць неанацызм на ўзроўні мясцовых улад, могуць увесці як персанальныя, так і калектыўныя санкцыі — супраць членаў урадаў, парламентаў. Па-другое, адносна ўрадаў, што абыякава ставяцца да барацьбы з ідэолагамі фашызму, сам Еўрасаюз можа скарыстаць пэўныя абмежаванні. Дарэчы, раней еўрачыноўнікі скрозь пальцы глядзелі на падобныя тэндэнцыі...  

Барацьба з ценямі мінулага ахапіла і Польшчу: прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў папраўкі да закону аб забароне камуністычнай прапаганды, прынятыя (22 чэрвеня!) Сеймам. Яны набываюць законную сілу праз тры месяцы. Плануецца знос савецкіх вайсковых мемарыялаў (каля 230 помнікаў Чырвонай Арміі), забаронена прапаганда камунізму ці іншага таталітарнага ладу.

Да таго ж міністр абароны краіны Мачарэвіч падчас святкавання

73-й гадавіны Варшаўскага паўстання абвінаваціў СССР і нацысцкую Германію ў змове, мэтай якой было знішчэнне палякаў. Ён падкрэсліў: Германія павінна заплаціць Польшчы ваенныя репарацыі за страты і злачынствы, ажыццёўленыя ў гады Другой сусветнай вайны.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

Ігар Савосценка, галоўны рэдактар

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter