Цэлая эпоха

Сёлета наша дзяржава ўрачыста адзначыць 25-годдзе незалежнасці. Гэтая падзея для беларусаў сапраўдная каштоўнасць і знакавы гістарычны факт. Цэлая эпоха
Сёлета наша дзяржава ўрачыста адзначыць 25-годдзе незалежнасці. Гэтая падзея для беларусаў сапраўдная каштоўнасць і знакавы гістарычны факт. Цэлая эпоха. 

Шлях даўжынёю ў чвэрць стагоддзя пачынаючы з 1991-га. 

У найноўшай гісторыі ён не быў усыпаны ружамі... Для згаданага перыяду характэрны трагічныя геапалітычныя разломы ў свеце, на еўрапейскім субкантыненце і ва ўсёй вялікай Еўразіі. Падзенне Берлінскай сцяны, знікненне ў Еўропе Савета эканамічнай узаемадапамогі, ваеннай арганізацыі краін Варшаўскага дагавора, якая знаходзілася пад патранатам СССР. Ды, уласна кажучы, развал самога Савецкага Саюза з яго негатыўнымі наступствамі ў выглядзе міжнацыянальных канфліктаў і разрыву шматбаковых сувязей — ад Буга да Курылаў. У выніку чаго Беларусь фактычна сам-насам засталася на ростані гістарычных перакрыжаванняў. З усім гэтым неабходна было ісці далей...

Людзі старэйшыя добра памятаюць пачатак 1990-х, час татальнага дэфіцыту любых відаў прадукцыі, пустыя паліцы магазінаў, гіперінфляцыю, сацыяльна-эканамічную і палітычную нестабільнасць у грамадстве. Вядома, вялікае бачыцца на адлегласці. І цяпер, мінуючы два с паловай дзесяцігоддзі, можна з упэўненасцю сказаць, што Беларусь адбылася як незалежная дзяржава і моцна зацвердзілася ў гэтым высокім статусе. Дзякуючы мудрасці народа і дальнабачнасці яе кіраўніцтва... Сёння Бацькаўшчына можа сапраўды ганарыцца сваімі дасягненнямі. Улічваючы крызісныя з’явы і праблемы, мы заплацілі высокую цану за сваю ваенную, харчовую і дэмаграфічную бяспеку, устойлівае развіццё і прагрэс ў розных галінах. Сталі рэальнай дыялогавай пляцоўкай ва Усходняй Еўропе і рэгіянальным абаронцам міру на прасторах былога СССР, цэнтрам прыняцця рашэнняў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў, занялі годнае месца ў межах Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых інтэграцыйных аб’яднанняў. Голас нашай краіны, яе шматлікія міжнародныя ініцыятывы гучаць у ААН.    
А самае галоўнае, што на працягу чатырох папярэдніх пяцігодак стварэння і развіцця ў нашай краіне захаваныя сацыяльна-палітычная стабільнасць, устойлівасць эканомікі і сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва.

Новая Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады, асноўныя палажэнні якой у выніку шырокага абмеркавання прыняты дэлегатамі пятага Усебеларускага народнага сходу, дазволіць спыніць падзенне і вярнуцца да росту эканомікі. Рэалізацыя дакумента забяспечыць найлепшыя паказчыкі ў самых розных вымярэннях жыцця. Усё ў нас атрымаецца. Праз пяць гадоў Беларусь будзе не пазнаць. Я ў гэта веру...

Ігар Савосценка,

галоўны рэдактар

sav@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter