Большой театр предлагает пофантазировать на тему спектаклей

Цацкi сваiмi рукамi

Ужо восьмы год Вялiкi тэатр Беларусi запрашае дзяцей i iх бацькоў прыняць удзел у сямейным конкурсе «Навагодняя тэатральная цацка». Чым не добрая iдэя — cабрацца разам сям’ёй, пагутарыць, пафантазiраваць, стварыць сумеснымi намаганнямi цiкавую цацку, а пасля яшчэ атрымаць падарункi з рук Снягуркi i Дзеда Мароза ў самым прыгожым тэатры краiны!

Фота прадастаўлена прэс-службай Вялікага тэатра

Канкурсантам дазваляецца выкарыстоўваць любыя матэрыялы. Умова адна — цацка павiнна быць так цi iнакш звязана з тэатрам. Яна можа нейкiм чынам намякаць на той цi iншы спектакль або быць звязана з жыццём акцёра i музыканта. Дарэчы, у тэатры нямала оперных i балетных пастановак, здольных натхнiць таленавiтых удзельнiкаў конкурсу. Гэта оперы «Пiнокiа» i «Кошкiн дом», балеты «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня», «Маленькi прынц»… Акрамя таго, зусiм нядаўна тут прадставiлi новы балет «Канёк-гарбунок».

Як паказаў вопыт мiнулых гадоў, фантазiя канкурсантаў не ведае межаў. Сярод работ, якiя дасылалi ў тэатр, былi Шчаўкунок, Папялушка, Кармэн, Жар-птушка, Айбалiт, Сiньёр Памiдор, Мадам Батэрфляй, Шахеразада i многiя iншыя. Цiкава, чым здзiвяць канкурсанты сёлета? Даведаемся зусiм хутка. Як паведамляе прэс-служба Вялiкага тэатра, работы на конкурс будуць прымацца да 20 снежня ўключна, а ўжо 29-га адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў. У перадсвяточнай атмасферы Дзед Мароз i Снягурка ўручаць удзельнiкам конкурсу падарункi, заахвочвальныя прызы i дыпломы, у тым лiку спецыяльны прыз за лепшую цацку на тэму новага балета «Канёк-гарбунок».

Аўтарскiя цацкi можна прынесцi ў тэатр, скарыстаўшыся службовым уваходам, або даслаць поштай па адрасе: 220029, г. Мiнск, пл. Парыжскай Камуны, 1, Вялiкi тэатр Беларусi.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter