Царская справа

Унікальны калядны абрад з Капыльшчыны ўнесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Звычай “Калядныя цары” ўнікальны па дзвюх прычынах. Па-першае, у ім удзельнічаюць толькі маладыя мужчыны (так званыя “цары”). Па-другое, распаўсюджаны абрад толькі ў адным месцы планеты — у вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Працэсія “цароў” на Шчодры вечар (ноч Старога Новага года — 13/14 студзеня) наведвае дамы сялян, разыгрывае перад імі драму “Цар Максімільян”. Віктар КОРБУТ, “НГ” за 8.10.2009 г.

Віктар Захаравіч САВАНОВІЧ:
— Вялікі дзякуй аўтару, які пільна адсочвае незвычайныя падзеі ў культурным жыцці краіны. Я даўні чытач “Народнай газеты” і з асаблівай цікавасцю знаёмлюся з публікацыямі спадара Корбута. Аднак гэтая закранула асабліва. Мая вёска Лучнікі знаходзіцца не так далёка ад Семежава, у Слуцкім раёне. І магу з гонарам сказаць, што ў нашай мясціне таксама захаваўся на Шчадрэц асаблівы звычай, магчыма, варты не меншай увагі міжнароднай грамадскасці. Я сам у ім удзельнічаў з дзяцінства. Кожны хлопец у вёсцы рабіў сабе каня, казла або зорку, з якімі затым выходзілі на святочную працэсію — сустракаць Новы год. Свайго першага каня я майстраваў два месяцы. Каркас рабіў з арэхавых пруткоў, пасля абкладваў кардонам, размалёўваў. Хвост можна было адрэзаць у калгаснага каня. І атрымлівалася фігура, якую немагчыма было адрозніць ад сапраўднай жывёліны. Да коней у вёсцы было асаблівае стаўленне — іх шанавалі, таму і ў каляднай працэсіі ім надавалася містычнае значэнне. Бо гэта жывёліна была галоўным памочнікам беларускага селяніна ў гаспадарцы. Яшчэ дадам, што вельмі цікавыя рабілі ў Лучніках калядныя зоркі: яркія, з папяровымі каляровымі стужкамі, а ўсярэдзіне мацавалася свечка. Такія зоркі глядзеліся як паходні. Год трыццаць таму гэта было — у маёй маладосці. Я хацеў нават прывезці кіношнікаў і зняць пра гэта фільм, але тады ў райкаме “растлумачылі”, што справа гэта не вартая ўвагі, бо звязана з рэлігіяй. Цяпер жа чытаю ў газеце, такімі справамі цікавіцца ажно ЮНЕСКА. Дык хай прыязджае кожны цікаўны да нас, у Лучнікі, 13 студзеня: пабачыце каляднае дзіва на свае вочы!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter