В Копыльском районе проведут уникальный рождественский обряд “Цари”

“Царскае“ віншаванне

Тое, што адбываецца на Капыльшчыне ў Шчодры вечар (13 студзеня), не знойдзеш больш нідзе ў свеце. Абрад “Цары” настолькі арыгінальны і цікавы, што дзесяць гадоў таму яго ўключылі ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА, такім чынам пацвердзіўшы яго ўнікальнасць на міжнародным узроўні.

Фота Максіма Вечара

Гісторыя абраду сыходзіць каранямі ў XVIII стагоддзе. У той час недалёка ад вёскі Семежава стаялі раскватараваныя часці царскай арміі. Як кажа мясцовае паданне, у дні святкавання Новага года (па юліянскім календары) салдаты і афіцэры хадзілі па дварах, паказваючы вясёлае прадстаўленне, за што гаспадары адорвалі іх пачастункамі. Цікава, што пасля таго, як атрад пакінуў вёску, традыцыю хадзіць па хатах на стары Новы год перанялі маладыя вясковыя хлопцы. Абрад праводзіўся да сярэдзіны мінулага стагоддзя, пасля былі сорак гадоў забыцця, і нарэшце ў 1997-м яго адрадзілі — у многім па ініцыятыве саміх вяскоўцаў. І цяпер “цары” ходзяць па Семежаве штогод.

Удзел у абрадзе прымаюць юнакі і маладыя мужчыны — “цары”. Яны пераапранаюцца ў спецыяльныя касцюмы — белыя штаны і кашулі, павязаныя на грудзях крыж-накрыж чырвоныя семежаўскія паясы, высокія шапкі з рознакаляровымі стужкамі. Усяго “цароў” сем. Кожны мае пэўнае імя — цар Максіміліян, цар Мамай, цар Іван Грозны і гэтак далей. Акрамя таго, у абра-

дзе ўдзельнічаюць “лекар” і механоша, гарманіст і барабаншчык, “дзед” і “баба”. Цары заходзяць да вяскоўцаў, разыгрываюць драму “Цар Максіміліян”, віншуюць гаспадароў са святам. А тыя шчодра адорваюць удзельнікаў абраду. У Семежаве вераць: калі ў хаце пабывалі “цары”, увесь год будуць гармонія, згода і багацце. З надыходам цемры запальваюцца факелы, і гэта надае абраду яшчэ большую відовішчнасць.

На жаль, абрад знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Па-першае, вясковае насельніцтва паступова мігрыруе ў горад, асабліва гэта датычыцца маладых людзей, якія і павінны прымаць удзел у абрадзе. А па-другое, не ўся семежаўская моладзь успрымае абрад як нешта важнае, не ўсведамляе, што ён патрабуе беражлівага захоўвання.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter