Царква ў падарунак

Гран-пры «Каложскага благавесту» — у хора студэнтаў Казані

Гран-пры фестывалю «Каложскі благавест» атрымаў хор студэнтаў Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі.

У гэтым годзе «Каложскі благавест» стаў цэнтральнай лютаўскай падзеяй акцыі «Гродна — культурная сталіца Беларусі». Пераможца ўзнагароджаны дыпломам, каштоўным падарункам і скульптурай працы гродзенскага скульптара Уладзіміра Панцялеева — мініяцюрнай копіяй сцяны Каложскай царквы.

Журы фестывалю прысудзіла таксама спецыяльны прыз лепшаму дырыжору — мастацкаму кіраўніку хору «Аватамк» з Ерэвана, а таксама спецыяльныя прызы шэрагу калектываў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter