Ці птушка, ці не зусім?

У народнай культуры курыца была сімвалам пладавітасці і надзялялася шлюбна-эратычнай сімволікай. Акрамя гэтага, у каляндарным, земляробчым ці жыццёвым цыклах яна выступала ў рытуальных дзеяннях як маркёр у час “пераходу з аднаго стану ў другі”.

У народнай культуры курыца была сімвалам пладавітасці і надзялялася шлюбна-эратычнай сімволікай. Акрамя гэтага, у каляндарным, земляробчым ці жыццёвым цыклах яна выступала ў рытуальных дзеяннях як маркёр у час “пераходу з аднаго стану ў другі”.

  • Курыца стала абрадавай ежай у дні пачатку і заканчэння сельскагаспадарчых работ. Так, на Беларусі ў дзень засевак і дзень заканчэння сяўбы абавязкова рабілі багатую вячэру з курыным супам.
  • Курыца, як сімвал пладавітасці, была неад’емным пачастункам на вяселлі. Калі курыцу падавалі цалкам, яе дзяліў сват, дружка ці сам жаніх, і самы смачны і прыгожы кавалак аддавалі маладой.
  • Курыца станавілася адным з галоўных удзельнікаў рытуальных дзеянняў, калі ў хаце быў пры смерці чалавек. У выпадку цяжкай хваробы сваяка неабходна было забіць самую моцную, вялікую курыцу і з’есці. Лічылася, што ў такім выпадку хворы хутка паправіцца.
  • Курыца таксама была абавязковай стравай на хрэсьбінах. Яе неслі ў якасці пачастунку святару, які выбіраў імя дзіцяці.
  • Строга сачылі за тым, каб курыца не пераляцела над калыскай з дзіцем. Інакш малое будзе хваравітым, страціць сон.
  • У славян практычна паўсюдна забаранялася ўжываць у ежу курыцу-квактуху.
  • Курыца, а дакладней, певень быў цэнтральнай фігурай на ўлазінах. Пеўня разам з катом першымі пускалі ў хату.
  • Забіць курыцу для ежы мог толькі мужчына. А вось апрацоўваць яе павінна была жанчына. Пры гэтым спачатку трэба было адрэзаць ногі, якія не ўжывалі ў ежу.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter