Ці атрымае Бярэзінскі запаведнік еўрапейскі дыплом?

Гэту падзею з нецярпеннем чакаюць не толькі на Віцебшчыне, а і ва ўсёй краіне. У канцы лютага на пасяджэнні Савета Еўропы ў Страсбургу чакаецца пацвярджэнне міжнароднага статусу Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Упершыню ён атрыманы ў 1995 годзе, але патрабуе “абнаўлення” праз кожныя пяць гадоў. Міжнароднае прызнанне дазваляе запаведніку ўвайсці ў “карту” самых прэстыжных аб’ектаў турызму і экскурсій. І тады, магчыма, трохпавярховы гатэль на беразе маляўнічага возера Плаўна стане цесным для іншаземцаў. Толькі флора запаведніка налічвае каля 800 відаў высакароднай расліннасці, у тым ліку каля чатырох дзесяткаў – рэдкіх. Не менш экзатычная для турыстаў з Еўропы і Азіі і беларуская нацыянальная кухня, якую гатуюць ў рэстаране на беразе возера Плаўна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter