Трыумф нашай Надзеi

Сапрана Пермскага тэатра оперы і балета імя П.Чайкоўскага Надзея Кучар стала пераможцай прэстыжнага міжнароднага конкурсу
Надзея Кучар
Сапрана Пермскага тэатра оперы і балета імя П.Чайкоўскага і ўраджэнка нашай краіны Надзея Кучар стала пераможцай прэстыжнага міжнароднага конкурсу оперных спевакоў, які праводзіць BBC, — Cardiff Singer of the World 2015.

Фінал адбыўся ў горадзе Кардыфе, Вялікабрытанія. Кучар спаборнічала з выканаўцамі з Манголіі, ЗША, Украіны, Паўднёвай Карэі. У конкурсе яна прад- стаўляла Беларусь. За перамогу вакалістка атрымала 15 000 фунтаў стэрлінгаў і памятны падарунак.

Надзея Кучар нарадзілася ў Мінску. У 2003-м з адзнакай скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя М.Глінкі. У 2011-м — Санкт-Пецяр-бургскую кансерваторыю. Першай яе ўзнагародай як вакалісткі стала першая прэмія на міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў 2006 годзе ў Магілёве. З 2007-га спявачка жыве і працуе ў Расіі.


Ірына ЮР`ЕВА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter