«В коридоре батарея горячая, а в квартире ледяная»: посмотрели, как хаус-мастера сражаются с развоздушиванием системы отопления в жилых домах

Трымайце батарэi ў цяпле

На пазамiнулым тыднi дзякуючы зладжанай працы камунальнiкаў цяпло прыйшло ў большасць кватэр Мiнска. У жылфондзе сталiцы ацяпленне ўключылi за тры днi — з 22 па 24 верасня. Але ў некаторых кватэрах батарэi так i не прачнулiся пасля летняй спякоты. Карэспандэнт «Р» заступiў на змену з хаўс-майстрам i паглядзеў, як спецыялiсты змагаюцца з адной з прычын халодных батарэй — запаветрываннем сiстэмы ацяплення.

Па заяўках жыхароў

Адзiн з пiкаў запатрабаванасцi хаўс-майстроў прыпадае менавiта на днi ўключэння ацяплення. Спачатку трэба аператыўна падаць цяпло ва ўсе дамы, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi ЖЭУ, а затым гэтак жа хутка зрэагаваць на заяўкi жыхароў, у якiх гарачанькая па нейкiх прычынах не iдзе па батарэях.

Камунальнiкi аператыўна рэагуюць на заяўкi жыхароў.
 
Праца ў ЖЭУ № 2 Савецкага раёна кiпiць з ранiцы. Пачынаецца яна з планёркi, на якой памiж майстрамi размяркоўваюць заяўкi i агаворваюць план дзеянняў на дзень. Пасля таго як раздадзены прэтэнзiйныя акты, можна прыступаць да непасрэднага выканання задач. Да рабочага па комплексным абслугоўваннi будынкаў i збудаванняў ЖЭУ № 2 Вячаслава Бычкоўскага паступае адразу дзве заяўкi з аднаго дома. Адпраўляемся на Багдановiча, 53.

Сонная, але ад гэтага яшчэ больш прывабная дзяўчына, якая папрасiла не фатаграфаваць яе, з парога паказвае на праблему — у зале не функцыянуе вузел ацяплення. Майстар на ўсялякi выпадак абмацвае батарэю: часам аказваецца, што нiякай праблемы няма, а радыятар злёгку цёплы толькi таму, што па нормах пры добрым надвор’i няма i патрэбы, каб ён палаў агнём. Але тут заяўка аказваецца непамылковай: вузел сапраўды не прапускае ваду. Абяцаем лiквiдаваць праблему i спускаемся на пару паверхаў нiжэй, па другой заяўцы. Дзверы адчыняе бадзёрая пенсiянерка, у якой праблема больш маштабная: радыятары не грэюць нi ў адным пакоi.

— Крыўдна, што ў калiдоры батарэя гарачая, а ў кватэры ледзяная, — скардзiцца жанчына.

Зноў пераканаўшыся ў словах жыхаркi на справе, пераходзiм у падвал.

Кантрольная праверка праводзiцца ў цеплавузле. 

Паветра, на выхад!

— У суботу гэты дом ужо распаветрывалi, — тлумачыць Вячаслаў Бычкоўскi. — Але ў нядзелю ў адной з кватэр здарылася аварыйная сiтуацыя. Iншая брыгада мяняла ўчастак трубы, адключала цеплавузел, таму цяпер паўсталi паўторныя праблемы.

У падвале заўважаем, што кожны вентыль падпiсаны ў адпаведнасцi з кватэрамi, у якiя з яго трубы паступае вада. А яшчэ забаўляе лабiрынт з розных канструкцый: каб дабрацца да патрэбнага месца, даводзiцца i выкруцiцца, i нагнуцца — словам, прайсцi цэлую паласу перашкод пад зямлёй. Зрэшты, камунальнiкi да такога раскладу прывыклi даўно. У адзiн момант апынуўшыся каля вентыля, майстар папярэджвае: «Паберажыся, зараз будзе фантан!»

З трубы, нiбы яе прарвала, пачынае iмклiва лiцца вада з характэрным шыпеннем. Праз нейкi час плынь зацiхае, на змену вадкасцi прыходзiць паветра. Яшчэ праз iмгненне фантан аднаўляецца. Усё, можна перакрываць спускны кран i адкрываць зваротны — распаветрыванне праведзена паспяхова.

Такiя дзеяннi даводзiцца паўтараць усе чатыры разы, каб батарэi ў кватэры бабулi грэлi ў кожным пакоi. Праблему яшчэ на адным вузле ўстараняем па заяўцы дзяўчыны. Мiж тым на мiнулым тыднi хаўс-майстар ужо распаветрываў гэты дом.  Спосабы лiквiдацыi падобнай праблемы бываюць розныя i залежаць ад сiстэмы ў канкрэтным будынку. Напрыклад, у некаторых дамах ваду спускаюць прама з батарэi ў кватэры.

Кантрольная праверка нашай працы праводзiцца ў цеплавузле. Майстар дае максiмальную тэмпературу ў рэжыме працеплiвання i правярае яе на «абратцы». Дарэчы, такi спосаб камунальнiкi выкарыстоўваюць пры ўключэннi ацяплення ў жылых памяшканнях. Каб хутчэй выявiць стаякi, якiя запаветраны, а не чакаць заявак, спецыялiсты ствараюць «вогненныя ўмовы» — каля +60 градусаў. Рэгулятар адкрываюць поўнасцю, i па батарэях бяжыць амаль кiпень. Калi стаяк, якi падае, гарачы, значыць, сiстэма рабочая, халодны — запаветрана.

Як толькi працэс распаветрывання завершаны, сiстэма пераводзiцца ў аўтаматычны рэжым. Пры iм працуе датчык вонкавага паветра. Па яго паказчыках прылада i вызначае, ваду якой тэмпературы трэба падаваць у батарэi. Гэта зручна: такая аўтаматызацыя дазваляе карэктна працаваць без удзелу чалавека, захоўваць патрэбныя градусы ў памяшканнi ў залежнасцi ад надвор’я на вулiцы.

Мiсiя выканана

Прафесiяналiзм Вячаслава Бычкоўскага, якi працуе па спецыяльнасцi з 1979 года, наўрад цi можна ставiць пад сумненне. Аднак для чысцiнi эксперымента вяртаемся ў кватэру. Пенсiянерка сустракае з усмешкай на твары.

— Пайшла вада, пайшла! — радуецца бабуля.

Тут жа з-за дзвярэй выглядвае суседка пенсiянеркi, скардзячыся на халодную батарэю ў адным з пакояў. Прапаную пераправерыць стан радыятара.

— Так, сапраўды ўжо цёпленька, — прызнаецца жанчына.

Развiтваемся з жыхарамi на станоўчай ноце: усе задаволены i рассыпаюцца ў падзяках перад Вячаславам. Мабыць, гэтая частка ў яго працы самая прыемная. За такое можна i па падвалах палазiць.

Распаветрыванне сiстэмы ацяплення — адзiн з апошнiх этапаў пры яе запуску. Калi ўсё добра, на працягу сезона больш нiякiх манiпуляцый не патрабуецца. Праблемы з цеплавымi сеткамi могуць узнiкнуць з-за непрадбачаных абставiн, якiя ў апошнi час здараюцца рэдка. Бываюць сiтуацыi, калi аднаго круга распаветрывання недастаткова. Тады жыхары могуць звярнуцца з праблемай халодных батарэй па адзiным нумары тэлефона 115 або ў дыспетчарскую мясцовай жыллёва-камунальнай службы. Да iх прыйдзе спецыялiст i лiквiдуе паветраную пробку. Ёсць у гэтай гiсторыi адно «але» — дарэмна скардзiцца на адсутнасць цяпла не трэба. Калi батарэя ледзь цёплая, а не ледзяная, а за акном больш за 8 градусаў, гэта не значыць, што сiстэма ацяплення не працуе.

— Часта звароты аказваюцца беспадстаўнымi, — дзелiцца Вячаслаў Бычкоўскi. — Прыходзiм па заяўцы на распаветрыванне, а там усё ў парадку, проста батарэя не падобна на распалены прас. Тлумачым, што ў цёплае надвор’е сiстэма ацяплення i не павiнна працаваць на поўную магутнасць. Калi жыхар не згодны, складаецца акт замеркi тэмпературы ў кватэры. Як правiла, заўсёды выяўляем больш за 18 градусаў, гэта значыць, норма, i заяўка закрываецца.

ДАРЭЧЫ

Раней за iншых ацяпленне ў жыллёвым фондзе пачалi ўключаць у Вiцебску — 21 верасня. На наступны дзень гарачую ваду ў радыятары далi ў Магiлёве i Гродне. 23 верасня пацяплела ў жыхароў Брэста, а 24-га — Гомеля.

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter