Трымаць руку на PULSE

Новы унікальны робат-маніпулятар можа сабраць ўраджай у цяпліцы, прыбрацца ў доме

Знешне ён нагадвае чалавечую руку. Робату пад сілу большасць механічных маніпуляцый. Асабліва добры PULSE ў дзеяннях, якія паўтараюцца. Ён можа перакладаць грузы з канвеера ў скрынку, падклейваць пад-эшвы абутку, збіраць ураджай у цяпліцах і нават разліваць кактэйлі ў барах. Навінкай ужо зацікавіліся буйныя прамысловыя прадпрыемствы краіны і невялікія вытворчыя бізнесы. Карэспандэнт «Р» даведалася пра магчымасці, якія адкрывае ўнікальная распрацоўка.

Майстар на ўсе насадкі

Робат-маніпулятар PULSE здольны выконваць задачы ў радыусе 70 сантыметраў вакол сябе і падымаць груз вагой да 10 кілаграмаў.

— Яму пад сілу мноства задач. Усё залежыць ад выкарыстанай насадкі. Гэта могуць быць пальцы, пэндзаль, датчыкі, прысоскі... Гэта значыць, усё тое, што трымае ў руках чалавек. Такім чынам, робат можа выконваць работы па ўпакоўцы, зборцы, перакладцы, загрузцы станкоў, закручванні балтоў, нанясенні клею/герметыку, кантролі якасці і іншыя аперацыі. Руку можна абсталяваць тэхнічным зрокам для распазнання прадметаў, форм і колеру, — пералічвае магчымасці распрацоўкі генеральны дырэктар кампаніі Rozum Robotics Віктар Хамянок.

Тыповы прыклад — на абутковай фабрыцы людзі ўручную праклейваюць падэшвы абутку. Нанёс крыху больш — падцёк, нанёс крыху менш — чаравік расклеіўся. Робат выканае гэтую працу раўнамерна. А галоўнае, ён не стоміцца і не захварэе, як чалавек, працуючы ў шкодных умовах.

Каб зрабіць робата больш танным, разумныя маторы распрацоўшчыкі збіраюць самі

Па характарыстыках наш робат не саступае замежным аналагам, а кошт значна ніжэй — 30 тысяч рублёў. Аналагічныя мадэлі канкурэнтаў каштуюць ад 25 да 40 тысяч долараў. Віктар Хамянок тлумачыць, якім чынам удалося знізіць кошт інавацыйнай распрацоўкі:

— Не будзем казаць пра аматарскую робататэхніку з танных кампанентаў. Доўга яна не праслужыць. Іншая справа робататэхніка прамысловая. Яна даўгавечная, але яе кошт зашкальвае. Такі робат складаецца з некалькіх звышдакладных разумных матораў. Кожны коштам ад 4 тысяч еўра. Не ўсякае прадпрыемства такі прадукт пацягне. Мы хацелі, каб робататэхніка была даступнай і пры гэтым не страціла ў якасці. Вырашылі збіраць разумныя маторы самі.

Гэтыя маторы злучаюць паміж сабой і падключаюць да камп’ютара. Ён кіруе іх рухам. Зараз у робаце 95% кампанентаў — уласная распрацоўка кампаніі. Нашу навінку паспелі ацаніць на найбуйнейшых робататэхнічных выставах у Маскве, Амстэрдаме і Гановеры. Калабаратыўны робат-маніпулятар ужо прыглянуўся замежным прамысловым прадпрыемствам.

— Зараз мы сканцэнтраваны на дапрацоўцы функцыяналу і апты-мізацыі праграмнага забеспячэння робата. Мы ўжо атрымалі заказы на пастаўку маніпулятараў ў шэраг беларускіх вытворчых кампаній. Месяца праз паўтара плануем прыступіць да першых установак. Са студзеня наладзім рэгулярную вытворчасць. Выпускаць будзем па 10—15 робатаў у месяц, — падключаецца да размовы дырэктар па продажах Андрэй Шаўрко.

Звышдакладныя ўменні PULSE дэманструе за гульнёй у шашкі

Ад слоў да справы

Асноўную цікавасць распрацоўка ўяўляе для прамысловых прадпрыемстваў. Яны разумеюць неабходнасць мадэрнізацыі вытворчасці. Віктар Хамянок не тоіць, многія з іх асцерагаюцца, што ўкараненне робатаў — гэта дорага і складана. На самай справе PULSE лёгкі ў эксплуатацыі. Ім можна кіраваць нават са смартфона.

Да таго ж каманда інжынераў-праграмістаў распрацоўшчыка арганізуе поўнае суправаджэнне, дапамагаючы адаптаваць робата пад задачы канкрэтнага прадпрыемства. На месяц для тэсціравання робата даюць бясплатна. Заказчык мае магчымасць ацаніць, як тэхніка справіцца з пастаўленымі задачамі і ці ёсць эканамічная эфектыўнасць ад гэтага прамысловага рашэння.

— Як наконт апасення, што робаты заменяць чалавека і людзі папросту застануцца без працы? — цікаўлюся ў Віктара Хамянка.

— Робат можа вызваліць чалавека ад сумнай, манатоннай працы альбо працы з небяспечнымі хімічнымі рэчывамі. Гэта ўдасканалены аналаг чалавечай рукі. Толькі ён не баіцца высокіх тэмператур, рэжучых прадметаў, таксічных матэрыялаў і іншых непрыемнасцяў. На робата можна павесіць спецыяльнае абсталяванне і выкарыстоўваць яго замест рэнтгенаўскага апарата. Аграрыі змогуць стварыць аўтаномную цяпліцу, дзе даглядаць за раслінамі і збіраць ураджай будуць робаты. Да нас таксама звярнуліся відэааператары. Яны хочуць здымаць рэкламныя ролікі, задаючы камеры рух па складанай траекторыі. Ёсць ідэя зрабіць робата-бармэна, які будзе прыгожа разліваць кактэйлі.

Крок наперад


Ідэя калабаратыўных робатаў не новая. Першыя робаты-маніпулятары распрацавалі яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Былі яны даволі складанымі. Часам з моманту прыняцця рашэння набыць робата да яго ўкаранення на вытворчасці праходзіла больш за год. Укараніць PULSE у вытворчасць можна за адзін дзень. А ў ягоным праграмным забеспячэнні разбяруцца нават супрацоўнікі, якія не валодаюць асновамі праграміравання.

Каманда маладых інжынераў-канструктараў і праграмістаў прыдумляе новыя опцыі для робата

Калабаратыўныя робаты — новае пакаленне робатаў-маніпулятараў. Сollaboration у перакладзе з англійскай мовы азначае супрацоўніцтва. Гэта значыць, зараз робаты працуюць побач з чалавекам. У кожным рухавіку стаіць датчык. Робат бачыць перашкоду і імгненна спыняецца. Такім чынам, ён не можа нанесці шкоду чалавеку. Правяраю: падношу руку — і робат тут жа за-мірае.

У планах распрацоўшчыкаў павялічыць грузападымальнасць і зрабіць мадэлі з больш доўгімі і гнуткімі сучляненнямі. Зоймуцца і распрацоўкай насадак, якія мацуюцца на кісць робата, каб яе можна было лёгка інтэграваць у вытворчыя сістэмы. А галоўнае — робата зробяць рухомым. Ён зможа перамяшчацца ад аднаго станка да іншага.

— Гэта нашы перспектывы на наступныя 3—4 гады, — кажа напрыканцы Віктар Хамянок.

Тэхналогіі вытворчасці з часам таннеюць, такім чынам, і кошт робатаў зніжаецца. Распрацоўшчыкі не выключаюць, што праз нейкіх 5—7 гадоў робат будзе каштаваць як добры ноўтбук. Яго можна будзе купіць для дома, каб ён цацкі прыбіраў за дзецьмі ці гатаваў вячэру.

gorbatenko_inna@mail.ru
Автор фото: Павел ЧУЙКО
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?

Новости
Все новости