Трымаем курс!

Напрыканцы старога года традыцыйна падводзяць вынікі і робяць  прагнозы на будучыню, але я наўмысна не буду гэта рабіць, паколькі сёння кожны з вас, паважаныя чытачы, не горш за мяне інфармаваны. Скажу толькі пра галоўнае ў існуючых жыццёвых рэаліях: сёлета наша эканоміка вырасла. І гэта факт станоўчы. Паводле апошніх звестак, за студзень — лістапад нацыянальны валавы ўнутраны прадукт (ВУП) павялічыўся на 2,2 працэнта — напачатку снежня ён склаў 91,1 мільярда рублёў. Да таго ж, Парламентам прыняты законапраект “Аб рэспублі-канскім бюджэце на 2018 год”, які мае даволі кансерватыўны сцэнарый развіцця: рост ВУП запланаваны на ўзроўні 101,2 працэнта, сярэднегадавая інфляцыя — 107,4, стаўка рэфінансавання — 11 працэнтаў гадавых, цана на нафту — 43 долары за барэль, курс долара — 2,038 беларускага і 62,3 расійскага рубля.

Днямі Міжнародны валютны фонд (МВФ) завяршыў чарговыя кансультацыі з Беларуссю. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ўплывовай сусветнай арганізацыі. А гэта значыць, што ў нашай краіне пасля двух гадоў рэцэсіі палепшыліся макраэканамічныя паказчыкі і фінансавая палітыка. Найважнейшы момант — зменшыўся дэфіцыт рахунку бягучых аперацый, з-за чаго павялічыўся аб’ём экспарту паслуг. Упершыню ў найноўшай гісторыі да адзнакі менш за 5 працэнтаў у гадавым вылічэнні запаволілася інфляцыя. 

Аднак, нягледзячы на знешнія поспехі, фактары рызыкі і  структурныя праблемы ў эканоміцы ўсё ж застаюцца. Іх неабходна вырашаць бліжэйшым часам. Аб чым аналітыкі МВФ гавораць адкрыта і добразычліва, заклікаючы нас скарыстаць сітуацыю з аднаўленнем эканомікі для правядзення неадкладных паглыбленых рэформ у рэальным сектары (дзяржаўныя прадпрыемствы). Міжнародныя эксперты ўпэўнены: неспрыяльная дэмаграфічная дынаміка, слабыя ўмовы крэдытавання, якія звязаны з праблемнымі балансамі прад-

прыемстваў і банкаў, а таксама адставанне ў галіне канкурэнтаздольнасці дзяржсектара абмяжуюць сярэднетэрміновыя тэмпы эканамічнага росту ў краіне прыкладна да двух працэнтаў. Аб чым на нядаўняй нарадзе аб новых інструментах рэструктурызацыі даўгавых абавязкаў у эканоміцы гаварыў  Прэзідэнт: недапушчальна, калі праблемы прадпрыемстваў і банкаў пастаянна перакладваюць на бюджэт. 

Вядома, у дадзенай сітуацыі дзяржава, рэструктурызаваўшы даўгі,  падтрымае прамысловыя прадпрыемствы. Гэта трэба зрабіць і дзеля павышэння вытворчасці працы, і для далейшага росту эканомікі.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

Ігар Савосценка, галоўны рэдактар

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter