В Минске работает выставка, посвященная сразу нескольким белорусским драматургам

Тры непаўторныя лёсы

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры на мінулым тыдні распачала работу літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Творчасць як жыццё…». Выстава прымеркавана да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў. Сёлета адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзе Алеся Петрашкевіча і 70-гадовы юбілей Аляксея Дударава.


— Выстаўку рыхтавалі каля чатырох месяцаў. Экспанаты — з фон­даў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, музея «Гасцёўня Уладзіслава Галубка», сямейных архіваў пісьменнікаў, — паведаміла куратар выставы Святлана Кажамяка.

Экспазіцыя напоўнена фота­здымкамі, асабістымі рэчамі, кнігамі, рукапісамі і машынапісамі, якія добра расказваюць пра жыццё і творчасць драматургаў. Да прыкладу, дачка Андрэя Макаёнка Ала Гаўрылавец падзялілася рэдкімі кадрамі з жыцця пісьменніка — Андрэй Ягоравіч стаіць са сваёй сям’ёй. Бачым на выставе і гадзіннік, падораны Алесю Петрашкевічу за ўдзел у фестывалі народнага гумару «Аўцюкі-2000». Прадстаўлена шмат узнагарод пісьменніка. Цікавыя экспанаты — праграмы спектакляў Тэатра юнага гледача, у якім Аляксей Дудараў некаторы час працаваў акцёрам. Змешчана яго кніга прозы

«Святая птушка», многія апавя­данні з якой перакладзены на іншыя мовы.

Шмат экспанатаў расказваюць пра спектаклі па п’есах юбіляраў. На выставе бачым фотаздымкі з рэпетыцый, касцюмы акцёраў і гэтак далей. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Творчасць як жыццё…» будзе працаваць да 21 студзеня 2021 года.

infong@sb.by

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter