«Тры лiкi любовi»

У Грабаўскай СШ чакаюць сустрэчы з вядомым земляком

У Грабаўскай сярэдняй школе чакаюць сустрэчы з вядомым земляком

Лiтаратурнае свята «Тры лiкi любовi», прысвечанае 60-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Мiхася Башлакова, пройдзе сёння, 14 мая, у вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна. Са сталiцы для ўдзелу ў мерапрыемстве прыедзе i сам юбiляр. Пiсьменнiк — ураджэнец гэтых мясцiн, дакладней, нарадзiўся ён у пасёлку Станцыя Церуха, цяпер гэта вёска Баштан, а вось вучыўся як раз у Грабаўскай сярэдняй школе, ад дома хадзiў на заняткi за 6 км. Дарэчы, менавiта ў школьныя гады адбылiся i першыя спробы будучага паэта выказваць свае думкi вершаванымi радкамi.

Сёння Мiхась Башлакоў — лаўрэат Дзяржаўнай прэмii ў галiне лiтаратуры, аўтар дзесяцi паэтычных зборнiкаў, сярод якiх i такiя знакамiтыя, як «Нетры», што ўключаны ў лiк ста лепшых кнiг свету адпаведна рэйтынгу экспертаў мiжнароднага кнiжнага кiрмашу ў Франкфурце-на-Майне ў Германii, цi «Палын. Чарнобыль», ушанаваны ў Бельгii элiтным залатым медалём.

Вершы Мiхася Башлакова — страсныя i прынцыповыя, лiрычныя i ўзнёслыя — абавязкова прагучаць сёння пад час яго сустрэчы з землякамi, арганiзаваць якую дапамог аддзел культуры Гомельскага райвыканкама.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter