Тройка ў радзіннай абраднасці

3. Падчас першага рытуальнага купання бабка-павітуха праз цэлы шэраг абрадавых дзеянняў і ўключэння ў іх адпаведных атрыбутаў імкнулася пэўным чынам паўплываць на лёс нованароджанага і запраграмаваць некаторыя акалічнасці ў развіцці асобы, якія павінны былі спрыяць арганічнаму ўключэнню дзіцяці ў сацыякультурнае асяроддзе сям’і, руху, вясковай абшчыны.

3. Падчас першага рытуальнага купання бабка-павітуха праз цэлы шэраг абрадавых дзеянняў і ўключэння ў іх адпаведных атрыбутаў імкнулася пэўным чынам паўплываць на лёс нованароджанага і запраграмаваць некаторыя акалічнасці ў развіцці асобы, якія павінны былі спрыяць арганічнаму ўключэнню дзіцяці ў сацыякультурнае асяроддзе сям’і, руху, вясковай абшчыны.

Пры першым купанні выкарыстоўваліся тры розныя гатункі вады, кожны з якіх меў сваю сімволіку і з’яўляўся носьбітам пэўнай інфармацыі. Каб чалавек быў стрыманым, разважлівым, ураўнаважаным, у купель нельга было наліваць кіпень (каб пазней пра яго не казалі: “Ты што, у гарачай вадзе купаны?”), таму спачатку налівалі халодную ваду. Але ж у дадзеным выпадку ў цэнтры ўвагі было рытуальнае купанне, таму самай першай у ночвы налівалі кубачак свянцонай (“хрышчэнскай”) вады.

4. У некаторых мясцінах адразу ж пасля першага купання выконваўся абрад ўключэння нованароджанага ў склад сям’і і далучэння яго да сямейнага ачага, сімвалам якога быў стол. Пасля купання павітуха брала дзіця на рукі і разам з кумамі тройчы абыходзілі вакол стала, на якім ляжаў бохан хлеба. Абыход заканчваўся трохразовым цалаваннем хлеба. Дзе-нідзе аналагчіны абрад выконвалі перад тым, як кумы збіраліся несці дзіця хрысціць.

5. Яшчэ напрыканцы ХІХ — пачатку ХХ ст. існавала даўняя трыдыцыя ўнутрыпродкавай або ўнутрыабшчыннай узаемадапамогі. Бабка-павітуха прыходзіла да парадзіхі тройчы на дзень на працягу трох дзён і штораз прыносіла з сабой па тры стравы. Акрамя гэтага ў рытуальна-абрадавых комплексах сямейна-родавага кірунку часцей за ўсё фігуравалі тры асноўныя часткі або этапы. Рытуальна-абрадавы комплекс радзіннай абраднасці ўключаў у сябе дзевяцімесячны перыяд цяжарнасці, абрады, непасрэдна звязаныя з нараджэннем дзіцяці, а таксама перыяд да спаўнення дзіцяці аднаго года, у якім, у сваю чаргу, вылучаліся яшчэ тры ключавыя моманты: першае купанне дзіцяці, яго хрышчэнне і першы пастрыг.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter