Тройка ў радзіннай абраднасці.

Калі ў абрадах гадавога колазвароту лік “3” з’яўляўся базавым структураўтваральным элементам, які не проста дамініраваў у лікавым кодзе міфапаэтычным універсумам, то ў абрадах сямейна-родавай накіраванасці ён пастаянна высвятляе адносіны з цотнасцю (“што два, то не тры”).

Момант нараджэння меў глыбока сімвалічны сэнс, ён міжволі нагадваў акт першастварэння свету, у якім бралі ўдзел тры галоўныя постаці: маці-рожаніца, нованароджаны і бабка-павітуха. Уласна кажучы, гэта было звядзенне ў адным месцы і ў адзін і той жа час прадстаўнікоў трох пакаленняў, якія ўвасаблялі сабой сацыяльны механізм сямейнага суіснавання: мінулае — бабка-павітуха, цяперашняе — рожаніца і будучае — немаўля. Рытуальны малюнак пераважнай большасці абрадаў меў усё тое ж алгарытмічнае ўвасабленне. 1. Бабка-павітуха пераступала парог хаты і адразу ж развязвала свой фартух, а затым здымала з сябе пояс, тры разы абводзіла ім вакол жывата парадзіхі і кідала яго на падлогу, дзе ён ляжаў да таго часу, пакуль дзіця не з’яўлялася на гэты свет. 2. Так, пупавіну пераразалі на адлегласці трох пальцаў ад месца завязкі. А пры першым кармленні дзіцяці бабка-павітуха здымала з рожаніцы нацельны крыж, тройчы перахрышчвала яе грудзі і толькі пасля гэтага прыкладвала немаўля да правай грудзі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter