Трохтысячны перакрыть

З пачатку сёлетняй уборкі каласавых, як і шэрага мінулагодніх, упэўнена ўтрымліваў лідэрства на Карэліччыне экіпаж камбайна “Лексіён” з СВК “Маяк-Заполле” ў складзе Мікалая Германа і Аляксандра Шыша. 23 жніўня ён перакрыў трохтысячны рубеж намалоту зерня.
З пачатку сёлетняй уборкі каласавых, як і шэрага мінулагодніх, упэўнена ўтрымліваў лідэрства на Карэліччыне экіпаж камбайна “Лексіён” з СВК “Маяк-Заполле” ў складзе Мікалая Германа і Аляксандра Шыша. 23 жніўня ён перакрыў трохтысячны рубеж намалоту зерня. Такі працоўны здабытак упершыню дасягнуты не толькі з пачатку сёлетняй уборкі, але і ў гісторыі Карэліцкага раёна. I з гэтай нагоды непасрэдна ў полі камбайнераў-рэкардсменаў асабіста віншавалі кіраўнікі райвыканкома. Літаральна ў гэтыя дні ўборка ўраджаю каласавых у СВК “Маяк-Заполле” будзе завершана. Валавы намалот зерня чакаецца большы, чым летась. Хоць сёлетні хлеб дастаўся нялёгка, аднак ураджайнасць хлебнай нівы дасягае 60 цэнтнераў з гектара. Як адзначыў старшыня Карэліцкага райвыканкома Іван Міхайлавіч Шматко, два экіпажы камбайнаў “Лексіён”, якія маюцца ў гаспадарцы, зрабілі важкі ўклад у агульную скарбонку — да 50 працэнтаў валавага намалоту ў сельгаскааператыве. Сёння ў сельгаскааператыве рыхтуюцца да “Дажынак”. І гэта нездарма, бо Прачыстая, якая адзначаецца 28 жніўня, заўжды была для земляроба святам ураджаю, падвядзеннем вынікаў працы селяніна: “Свята Прачыста – у полі ўрачыста” ці “Спажа – хлеба дзяжа”. Дык не будзем страчваць традыцыі народа. На здымку: старшыня райвыканкома Іван Шматко ўручае падзячнае пісьмо старшаму камбайнеру СВК “Маяк-Заполле” Мікалаю Герману.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter