Трохмільённая дыяспара землякоў

14 верасня ў Мінску адбудзецца чацвёртае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа

У ім прымуць удзел кіраўнікі беларускіх грамадска-культурных аб’яднанняў за мяжой, якія прадстаўляюць больш чым трохмільённую беларускую дыяспару і этнічных беларусаў замежжа. Плануецца абмеркаванне пытанняў перспектыў далейшай работы з беларусамі замежжа па захаванні нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці ў краінах іх пражывання, далучэння дыяспары да больш актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця нашай рэспублікі, абмеркаванне канцэпцыі правядзення Другога фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які будзе праходзіць у 2014 годзе падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь…

Подготовила Вера ГНИЛОЗУБ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter